Пуцін ляціць у Мінск з раней не анансаваным візітам
23—24 мая расійскі кіраўнік будзе знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым афіцыйным візітам.
23.05.2024 / 12:05
Фота: Contributor / Getty Images
Перамовы пройдуць заўтра ў Палацы Незалежнасці спачатку ў вузкім, а затым у пашыраным складах.
Як паведамляе прэс-служба, Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць:
- стан і перспектывы развіцця беларуска-расійскіх адносін;
- інтэграцыйны парадак дня і рэалізацыю рашэнняў, прынятых Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы;
- прасоўванне сумесных гандлёва-эканамічных і кааперацыйных праектаў;
- умацаванне бяспекі;
- узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы.
Варта адзначыць, што свой першы замежны візіт пасля інаўгурацыі Пуцін здзейсніў у Кітай, дзе заявіў, што расіяне і кітайцы — браты навек.
Лукашэнка прызначыў новага начальніка Генштаба
Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану
Іван Падрэз расказаў, ад чаго Лукашэнка выратаваў Беларусь