Грамадства1515

Іван Падрэз расказаў, ад чаго Лукашэнка выратаваў Беларусь

«Магчыма, яму б паставілі помнік як вялікаму нацыянальнаму лідару»

Іван Падрэз Иван Подрез Ivan Podrez
Іван Падрэз. Скрын відэа belsat_news / YouTube

Былы супрацоўнік АНТ, блогер Іван Падрэз у праграме «Шчыра кажучы» падзяліўся сваім стаўленнем да Аляксандра Лукашэнкі і назваў ідэальную фігуру для агульнанацыянальнага прымірэння.

Ад чаго Лукашэнка выратаваў краіну?

Па словах Падрэза, у 1990-я «сам Лукашэнка быў вялікай памылкай для беларускага народу».

Як тлумачыць мужчына, «у 1994-м годзе Лукашэнка і Кебіч — былі двума прымакоўскімі (Яўген Прымакоў у 1991-1996 гадах быў кіраўніком службы знешняй разведкі Расіі — «НН») сцэнарамі, прарасійскімі фігурамі» і дадае, што «рускія так заўсёды любяць рабіць — ніколі не ставяць на аднаго каня. Гэта былі два кані Прымакова. Да фінішу першым прыйшоў конь Сашы. Гэта былі яго абавязкі. Ён павінен быў сесці на расійскую рэсурсную рэнту і клясціся ў вечным каханні».

Таму, упэўнены Падрэз, нельга гаварыць аб тым, што ў 1990-я Лукашэнка выратаваў краіну.

«Ён прывязаў Беларусь да Расіі. Гэта была каласальная памылка, якую будуць расхлёбваць яшчэ нашы дзеці.

Замест таго, каб перажыць шэсць-сем гадоў цяжкіх рэформаў, як гэта было ў Польшчы, Чэхіі ці Прыбалтыцы, але затым назаўсёды пазбавіцца ад гэтага монстра, ён зрабіў так, што гэта агонія яшчэ на 30 гадоў расцягнулася і будзе працягвацца далей».

У той жа час Падрэз лічыць, што Лукашэнка выратаваў Беларусь ад таго, каб яна стала часткай Расіі.

Як тлумачыць блогер, заўважаючы, што «гэта інсінуацыі і дагадкі, але пад імі ёсць нейкае рацыянальнае зерне», «у канцы 90-х пры хворым Ельцыне Лукашэнка вельмі хацеў сам залезці на маскоўскі трон, педалюючы тэму саюзнай дзяржавы.

Але расійская кантора яго апярэдзіла, і яго праект «бессмяротнасці» як бы ляснуўся. Ён зразумеў, што не мае ні рэсурсаў, ні магутнасці цягацца з ФСБ. <…>

І тады ён зразумеў, што можна трымацца на адлегласці і мець сваю гаспадарку — уласную краіну. Ён абраў тактыку забалбатаць пытанне, стаў зацягваць усе працэсы, расказваць, як любіць Расію, прысягаць у вечным сяброўстве, але пры гэтым нічога не падпісваць.

Трыццаць гадоў ён займаецца пабудовай саюзнай дзяржавы. Зразумела, што чалавек гэтага не хоча. Гэта момант, калі яго асабістыя мэты супалі з мэтамі дзяржаўнага будаўніцтва. Таму можна смела гаварыць, што Лукашэнка пазбавіў Беларусь ад паглынання Расіяй».

Акрамя гэтага Іван Падрэз упэўнены, што Лукашэнка выратаваў Беларусь ад вайны.

«Па харошаму, яму трэба было пачынаць працэсы транзіту і прыгожай пенсіі года з 2015-га. Вось якраз калі Пуцін быў заняты Крымам і ўсімі гэтымі справамі. Тады было заўважна, што ён спрабуе адсунуцца ад Расіі. Гэта ж чыталася, наўпрост назіралася — Макей у вышыванках, Еўрапейскія гульні.

Каб ён абраў правільную стратэгію, ён бы ўжо сышоў прыгожа на пенсію, сядзеў бы ў сваёй рэзідэнцыі ў Шклове і, магчыма, яму б паставілі помнік як вялікаму нацыянальнаму лідару. А ў Беларусі б праходзілі дэмакратычныя рэформы. Рэферэндум аб уступленні ў Еўрасаюз, магчыма, ужо адбыўся б, і гэтыя працэсы пачаліся б.

Але ён чамусьці выбраў яшчэ паруліць. Гэта выключна пытанне выбару паміж паранаідальнай апантанасцю ўладай і рэальным адчуваннем сябе дзяржаўным дзеячам.

Ён абраў дыктатуру, сябе, а не дзяржаву. Бо каб ён абраў дзяржаву, то зрабіў бы інакш. І пры гэтым у падручніках гісторыі застаўся б «вялікім бацькам нацыі». А ў выніку застанецца чорнай старонкай і няславай».

Пазней у размове Падрэз прызнаецца, што гатовы быў прагаласаваць за Лукашэнку ў 2015 годзе:

«Я за яго ні разу не галасаваў, але гатовы быў прагаласаваць у 2015 годзе. Але ў дзень выбараў мне не атрымалася дайсці да выбарчага ўчастку. Цалкам шчыра кажу, што ў 2015 годзе я бы прагаласаваў за Лукашэнку менавіта на фоне яго пазіцыі па ўкраінскім пытанні».

Па словах блогера, яго адносіны да Лукашэнкі змяніў 2020 год.

Ідэальная фігура для агульнанацыянальнага прымірэння

Іван Падрэз лічыць ідэальнай фігурай для агульнанацыянальнага прымірэння Максіма Знака.

«Гэта чалавек з абсалютна дакладным разуменнем справядлівасці, дасканалым веданнем законаў. І чалавек, які ўмее дараваць. Калі ён дажыве да гэтага моманту, то думаю, гэта будзе фігура ўзроўню Нэльсана Мандэлы. Ідэальная фігура для нацыянальнага прымірэння».

Каментары15

  • Ёсік
    22.05.2024
    Ніколі ён не быў і не будзе нацыянальным лідарам Беларусі, бо першае, што ён зрабіў, ён зьнішчыў усё беларускае - сьцяг, мову, гісторыю. Ён савок, і такім застанецца, як вы яго не нахвальвайце, якія яму плюсы не прыпісвайце. Аб сябе і сваёй чорнай душы ён думаў, Ср.ць ён хацеў заўсёды на той народ - кавід вам на ўспамін. Ён мярзотнік, а не лідар.
  • Кастусiк
    22.05.2024
    Опять бывшие прикорытные дают интервью... Наверное, кому-то интересно
  • 3 девицы под окном...
    22.05.2024
    «рускія так заўсёды любяць рабіць — ніколі не ставяць на аднаго каня. Гэта былі два кані Прымакова. Да фінішу першым прыйшоў конь Сашы.

    у 20-м кані было 3 - бабарыка, цапкалы, ціханоўскія

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя беларускі ідуць у сурагатныя мамы. Колькі за гэта плацяць і хто з жанчын на гэта гатовы?8

У Пхеньяне адкрылі вуліцу ў гонар паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Курскай вобласці2

Фанаты Тэйлар Свіфт абрынуліся з крытыкай на Іллю Малініна пасля правалу на Алімпіядзе2

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў17

У Гродне прадаюць кватэру з крутым відам на Фарны касцёл і Савецкую плошчу. Цана таксама ўражвае5

Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны

Трамп: Дзяржавы-ўдзельніцы Рады міру выдзеляць больш за 5 мільярдаў даляраў на Газу5

Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць12

Вайна ва Украіне не скончыцца ў 2026 годзе, лічыць генерал Бэн Ходжэс3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць