Сілавікі затрымалі сямейную пару. Маці жанчыны ўжо асуджаная за абразу Лукашэнкі

Праўладны канал апублікаваў відэа затрымання мужа і жонкі. Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Кацярыну і Аляксандра Сергіевіч з Брэста. Маці жанчыны асуджаная за абразу Лукашэнкі.

23.05.2024 / 13:55

На камеру затрыманая кажа, што сілавікі прыйшлі да іх дадому, каб затрымаць мужа за тое, што ён «у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах». У самой жа Сергіевіч у тэлеграме знайшлі перапіску з праваабарончым цэнтрам «Вясна» — туды яна звярнулася, калі арыштоўвалі яе маці. 

У міліцэйскім відэа Аляксандр кажа, што падчас пратэстаў «апынуўся не ў той час не ў тым месцы». Аўтары роліка паказваюць яго фатаграфію падчас акцый на праспекце Машэрава ў Брэсце. «Маці, дачка і зяць сабралі экстрэмісцкі фул-хаус», — напісалі адміністратары праўладнага канала. 

У мужа і жонкі ёсць 8-гадовая дачка.

Мяркуючы па сацсетках Кацярыны, яна працуе web-дызайнерам.

Язэпа Дулебу з Віцебска пасля адбыцця 15 сутак перавялі ў СІЗА

Выйшла на волю пасля 15 сутак актывістка руху «Маці-328» Марына Уладыка. Яна вырашыла пакінуць рух

Затрымалі на працоўным месцы: што вядома пра палітзняволенага аператара АНТ Антона Казельскага

Nashaniva.com