29 кілаграм у тры гады: мінчанка гадуе дачку з цяжкай хваробай, а хейтэры прапануюць перастаць даваць ежу вёдрамі

Дачцэ Юліяны Таратуты хутка споўніцца ўсяго 3 гады, але важыць дзяўчынка ўжо 29 кілаграм. Шмат хэйтэраў пішуць маці, якая даволі актыўная ў сацыяльных сетках, што не трэба даваць дзіцяці ежу вёдрамі. Але справа не ў харчаванні, а ў цяжкай хваробе. Пра гэта жанчына цярпліва распавядае ў блогу.

25.05.2024 / 12:43

Скрыншот відэа ў тыктоку

Незвычайную дзяўчынку бацькі ласкава называюць Малышка Па. Яе вельмі чакалі — цяжарнасць у маці працякала ідэальна.

У інтэрв’ю парталу 24health.by Юліяна распавядала, што ў радзільню 5-й бальніцы Мінска яна прыехала ў акушэрскі тэрмін 42 тыдні і 3 дні, бо роды не пачыналіся самастойна. Там нават дактары здзівіліся: нягледзячы на вялікі тэрмін цяжарнасці, згодна з УГД тэрмін складаў усяго 35 тыдняў. Калі на наступны дзень даследаванне паўтарылі, то змянілі тэрмін на 37 тыдняў і 3 дні — усё роўна нашмат менш за акушэрскі.

Дактары вырашылі стымуляваць роды. Нарадзілася Паліна не вельмі вялікай (менш за 3 кілаграмы) і слабенькай — у дзіцяці нават не было сілаў закрычаць і пачаць смактаць малодзіва.

View this post on Instagram

A post shared by Юлиана | Материнство | Минск (@ju.taratuta)

Першыя месяцы жыцця дзяўчынка вельмі дрэнна набірала вагу. Потым пачала набіраць больш-менш норму, алё ўсё роўна выглядала слабенькай. Калі Малышцы Па было 4 месяцы, педыятр параіў здаць аналізы на гармоны, бо яе скура выглядала ацёклай. Але вынікі нікога не напужалі — усё было па ніжняй мяжы нормы.

— Потым нам пачалі казаць: «Вам ужо 6 месяцаў, пачынайце даваць брокалі, дзіцячае печыва для набору вагі (яно ж каларыйнае), дзіцячае пюрэ, можаце спрабаваць сокі», — распавядала пазней у сторыс Юліяна. — І калі я пабачыла, што маё дзіцё іх есць і набірае вагу, для мяне гэта стала перамогай. Таму што ўвесь час казалі: «Дзіця не дабірае», — а тут нарэшце ўсё стала добра. З шостага па сёмы месяц яна набрала кілаграм.

На аглядзе ў год педыятр зноў параіў здаць аналіз на гармоны. Раптам высветлілася, што ў дзяўчынкі праблемы са шчытападобнай залозай — яна не выпрацоўвае дастатковай колькасці гармонаў. У выніку доўгіх абследаванняў у розных установах аховы здароўя Паліне паставілі дыягназ гіпатэрыёз.

Канеяне, цяжкая хвароба ўплывае на тое, як развіваецца дзіця. У Паліны ўскладненая форма марбіднага атлусцення і затрымка псіхаматорнага і маўленчага развіцця з мышачнай гіпатаніяй. Нядаўна сям'я аформіла ёй інваліднасць, хоць маральна на гэта было складана рашыцца.

@yuliana_taratuta Все, кто делают репост и пишут 100 тонн, пудж и прочее идут в блок! Это произошло 6 марта Я так счастлива #дети #декрет #ребенок #мамаидочь #рек #рекомендации #хочуврек #толстый #комментарии #лайвстайл #хотьба #семья #хейтеры #спасибо #здоровье #первыешаги #малышкаПо ♬ son original - kamar't

Свае першыя крокі Малышка Па зрабіла толькі ў 2 гады і 9 месяцаў. Відэа з гэтай грандыёзнай для бацькоў падзеяй набрала ў тыктоку 5,4 мільёна праглядаў, больш за 122 тысячы лайкаў і каля 13 тысяч каментарыяў. На жаль, не ўсе каментатары паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі — многія сталі пісаць абразлівыя паведамленні, а нехта нават папракаў маму ў тым, што дзяўчынку раскармілі дзеля хайпа.

Юліяна была вымушана запісаць ролік, у якім паказала «вядро ежы», якое, па сцвярджэнні хэйтараў, яна дае Паліне. Маці ўзважыла на кухонных вагах сняданак — талерку аўсянкі з ягадамі. Атрымалася, што вага ежы з талеркай 498 грам, з якіх 394 важыць сама талерка. Вага ж самай порцыі — 104 грама.

@yuliana_taratuta Обсуждаемая тема ВЕДРА ЕДЫ #хотьба #ребенок #мамаидочь #рек #рекомендации #хочуврек #толстый #комментарии #лайвстайл #хотьба #семья #хейтеры #спасибо #здоровье #еда ♬ Solas - Gibran Alcocer

Гэтае відэа набрала ў тыктоку 9,5 мільёна праглядаў, 219 тысяч лайкаў і 12 тысяч каментарыяў. Сумна, але і ў гэты раз хэйтараў у каментарыях знайшлося нямала. Але Юліяна не плануе кідаць блогерства і верыць, што калі-небудзь людзі пачнуць думаць і разважаць інакш.

Даследаванне з бюджэтам 190 млн даляраў высветліць, што найлепш есці кожнаму асобнаму чалавеку

Дацкі фармгігант захоплівае свет лекамі ад атлусцення, але эканоміка Даніі пад пагрозай. Як так?

Смакавыя рэцэптары самі даюць нам зразумець, калі спыніцца есці

Nashaniva.com