Закрываецца месенджар ICQ

У расійскай кампаніі VK, якая цяпер з'яўляецца ўладальніцай некалі папулярнага месенджара, заявілі, што яна цяпер сфакусуецца на развіцці «VK Мессенджера» для карыстальнікаў і карпаратыўнага сэрвісу на базе платформы VK WorkSpace для бізнэсу. Супрацоўнікі ICQ далучацца да камандаў гэтых двух прадуктаў.

24.05.2024 / 20:39

Месенджар ICQ быў створаны ізраільскай кампаніяй Mirabilis у 1996 годзе. У 2010 годзе яго купіла расійская кампанія Mail.ru Group (у 2021 годзе стала VK).

Апошняе маштабнае абнаўленне ICQ правялі ў 2020 годзе на фоне каранавіруснага каранціну. У сакавіку 2022 года паведамлялася, што VK займаецца перазапускам ICQ.

У Signal з’явілася беларуская мова

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы

Дураў абвергнуў сувязь Telegram з расійскімі ўладамі

Nashaniva.com