Грамадства55

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы

«Не варта меркаваць, што памежнікі не будуць даглядаць ваш тэлефон. Праверыць могуць кожнага», — нагадваюць «Кіберпартызаны». Прыводзім іх парады, а таксама гайды ад «Нашай Нівы», якія вам у гэтым дапамогуць.

Telegram

Першае, што «Кіберпартызаны» раяць зрабіць, — паклапаціцца пра тэлеграм-акаўнт. Для гэтага варта завесці асобны тэлеграм-акаўнт, які будзе выглядаць праўдападобна, але які можна будзе без страху быць затрыманым паказваць памежнікам. Там могуць быць, напрыклад, бяскрыўдныя перапіскі з калегамі, падпіскі на каналы з навінамі (не «экстрэмісцкія») і чаты па вашай прафесіі.

«Кіберы» звяртаюць увагу на тое, што проста выдаляць тэлеграм не варта, бо памежнікі могуць паспрабаваць увайсці ў яго з вашай сім-карты. Як альтэрнатыву яны прапануюць паставіць на тэлеграм воблачны пароль і пры даглядзе сказаць, што вы не ведаеце, хто карыстаецца акаўнтам. Але пароль могуць выбіць, а «нейтральны» акаўнт выглядае праўдападобна.

Перапіскі і сховішчы

«Кіберпартызаны» раяць прагледзець усе вашы месенджары і паштовыя кліенты. Выдаліце адтуль усё, што можа быць небяспечным.

Звярніце ўвагу на сховішча вашага тэлефона. Надзейна вычысціце «падазроныя» выявы і файлы. Вычысціце таксама «сметнік» сховішчаў. Як гэта рабіць мы распавядаем, напрыклад, у гайдзе пра ачыстку гугл-фота і галерэй, вы знойдзеце іх ніжэй.

Асобна звярніце ўвагу на кантакты ў смартфоне і месенджарах (тут мы распавядалі, як іх пачысціць).

Іншыя парады

«Кіберпартызаны» раяць рыхтавацца да праверкі загадзя і не адкладаць ачыстку тэлефона на апошні момант.

Звярніце ўвагу на ўсе праграмы, у якіх вы праглядалі фота або відэа, вялі перапіску або дзе ёсць тэхнічная магчымасць нешта рэпоснуць або лайкнуць. Неабавязковыя сацсеткі лепш выдаліць зусім.

Не панікуйце, калі супрацоўнік будзе ўводзіць нейкія каманды ў тэлефоне — імаверна, ён перапісвае ваш IMEI («асабісты нумар» смартфона). Імі карыстаюцца, каб адсочваць тых, хто прыязджае ў Беларусь. Трымайце гэта ў галаве і не бярыце ваш смартфон туды, дзе вас не мусяць бачыць.

А што рабіць не варта?

«Кіберпартызаны» выдзелілі тры пункты:

  1. Найперш — не дбаць пра бяспеку. «Не варта меркаваць, што памежнікі не будуць даглядаць ваш тэлефон. Праверыць могуць кожнага», — пішуць яны.
  2. Перасякаць мяжу з новым або зусім чыстым тэлефонам. Гэта можа выклікаць падазрэнні.
  3. Востра рэагаваць на тое, што робяць у вашым тэлефоне, і паказваць занадта нервовую рэакцыю на гэта.

Парады і гайды ад «Нашай Нівы»

Пры перасячэнні мяжы мы не раім вам браць ноўтбук, з якога вы рабілі нешта «пратэснае». Вычысціць яго складаней, бо там у сілавікоў больш магчымасцяў для аналізу файлавай сістэмы.

Для тых, хто большасць часу жыве за мяжой: падумайце двойчы перад тым, як ехаць у Беларусь, асабліва калі вы даўно туды не ездзілі, і ўзважце рызыкі. Падумайце, за што вас могуць прыцягнуць — ці пісалі вы нешта ў сацсетках або месенджарах у 2020-м і пазней (нават у закрытых чатах, узламаных сілавікамі), ці выходзілі на пратэсты ў Беларусі або эміграцыі, ці ўдзельнічалі ў нейкіх мерапрыемствах, якія могуць трактаваць неадназначна (спецслужбы Беларусі актыўна манітораць акцыі дыяспары), ці рабілі ахвяраванні з беларускай карткі (або спрабавалі, але плацёж не прайшоў) або праз фэйсбук, ці заўважалі вас у праўкраінскай актыўнасці.

Калі вы ахвяравалі з замежнай карткі ў падтрымку Украіны або беларускіх арганізацый за мяжой, то выдаліце банкаўскую праграму і не бярыце з сабой вашу замежную картку. Выдаліце ўсе згадкі пра ваш замежны банк са спісу смс ды паштовых сервісаў.

«Наша Ніва» стварыла шмат гайдаў па розных галінах бяспекі. Яны прыдадуцца вам пры ачыстцы смартфона, а іх выкананне зойме час. Калі вы збіраецеся ў Беларусь, то знайдзіце час, бо гэта можа каштаваць вам свабоды:

@nashanivanews Беларусы стаяць у катастрафічных чэргах на мяжы #брест #граница #очередь #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #белорусывпольше #белорусы ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • И живи спокойно.
    08.05.2024
    А почему не иметь второй обычный телефон для посещения/пересечения границы? Но если хочется сыграть в "свободную и демократическую" страну, права человека, то сыграйте в т.н. рулетку.
  • Эмігрантам
    08.05.2024
    А вы ўявіце сабе, спадары эмігранты, што тыя, хто жыве ў Беларусі, робяць усё, што вы тут напісалі, не адзін раз, а кожны дзень....
  • П...в
    08.05.2024
    Дожились, чтобы какой то незнакомый мне чел копался в моём телефоне.

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку47

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса2

У Брэсце адкрылі музей зубра1

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі53

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі1

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку47

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць