Як зараз выглядае памежны пункт «Бераставіца»? Здаецца, адкрыць яго за пару дзён немагчыма
Паўгода таму беларусы пачалі маштабную рэканструкцыю.
25.05.2024 / 10:50
Прэм’ер-міністр Дональд Туск загаварыў пра магчымасць адкрыцця памежнага пункта «Баброўнікі» («Бераставіца») на мяжы з Беларуссю.
«У найбліжэйшы час разгледзім магчымасць адкрыцця памежнага пераходу «Баброўнікі» для пасажырапатоку. Я цалкам падтрымліваю гэта! Аднак адразу агаваруся, што я не прыму такога рашэння, калі ў вайскоўцаў і памежнікаў будзе адназначна адмоўнае меркаванне, што гэта можа аказаць негатыўны ўплыў на нашу бяспеку», — сказаў Туск. Рашэнне, паводле яго словаў, можа быць прынята цягам некалькіх дзён.
Аднак ці ведае польскі прэм’ер пра тое, што Беларусь пачала рэканструкцыю «Бераставіцы» са свайго боку? Маштабныя працы вырашылі правесці, пакуль пераход усё адно стаіць закрыты.
Вось так выглядаў памежны пункт месяц таму — ні асфальту, ні часткі будынкаў.
Рэканструкцыю збіраюцца скончыць датэрмінова ў снежні 2024 года. Аднак калі адкрываць мяжу «цягам некалькіх дзён», як кажа Туск, незразумела, куды паедуць аўтамабілі.
«Бераставіца» была закрытая з польскага боку 10 лютага 2023 пасля вынясення прысуду журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту. Ён па-ранейшаму застаецца за кратамі.
Туск збіраецца аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі»
Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты
«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»