Блок Пракоп'ева-Ягорава рэкламавалі на Таймс-сквер
Дапоўнена
Хто гэта аплаціў і колькі каштавала.
25.05.2024 / 21:05
Скрыншот відэа
Тэлеграм-канал блока Пракоп'ева-Ягорава, які балатуецца ў беларускую Каардынацыйную раду, падзяліўся відэа, у якім на вялікім экране на нью-ёркскім Брадвеі транслюецца рэклама блока.
«Вось такі падарунак ад беларусаў Нью-Ёрка — рэклама нашага блока на Брадвеі», — патлумачылі ў канале.
Ці быў гэта сапраўды падарунак, а не аплачаная блокам піяр-акцыя, вызначыць немагчыма. У кожным разе рэклама на такіх экранах досыць даступная і каштуе звычайна ад 250 даляраў за ролік. Але, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», паказ роліка блока Пракоп'ева-Ягорава абышоўся ўсяго ў 40 даляраў.
Месяц таму вядоўца тэлеканала «Белсат» Сяргей Падсасонны ў жывым эфіры абвінаваціў спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава ў існаванні невядомых грамадскасці крыніц фінансавання кіраўніцтва, якое афіцыйна не атрымлівае заробак.
Знакаміты гмах у цэнтры Варшавы свяціўся сінім — прычым тут Пракоп’еў?
Спіс Латушкі набярэ на выбарах у Каардынацыйную раду амаль 50% галасоў — апытанне
Чаму Латушка аб'яднаўся з Курэйчыкам, а Пракоп'еў з Ягоравым? Закуліссе Каардынацыйнай рады