Грамадства1919

Знакаміты гмах у цэнтры Варшавы свяціўся сінім — прычым тут Пракоп’еў?

У нядзелю ўвечары на адным з галоўных сімвалаў польскай сталіцы заўважылі незвычайнае падсвятленне. Аказалася, гэта звязана з Беларуссю.

Палац навукі і культуры ў самым цэнтры Варшавы — упадабаная фотазона ўсіх гасцей і жыхароў горада. Будынак, які вельмі нагадвае гмахі МДУ, МЗС і аналагічныя жылыя дамы ў Маскве, пасля вайны быў пабудаваны як «падарунак СССР польскаму народу».

Гэты гмах — не толькі архітэктурная дамінанта цэнтра польскай сталіцы і прычына лютых спрэчак на тэму «зносіць ці не зносіць», але яшчэ і своеасаблівы маяк. Часам на палацы з'яўляецца яркае каляровае падсвятленне, калі ёсць годная нагода.

Так, на Дзень незалежнасці і іншыя вялікія дзяржаўныя святы сталінка афарбоўваецца ў бела-чырвоныя колеры польскага сцяга. А 9 жніўня палац на адзін вечар становіцца беларускім — у бел-чырвона-белых колерах. Такім чынам улады Варшавы дэманструюць салідарнасць з беларускім дэмакратычным рухам. У Сусветны Дзень Зямлі гмах звычайна падсвятляецца белым, а, напрыклад, у дзень распаўсюджвання інфармацыі аб ВПЧ — фіялетавым.

Увечары ў нядзелю адзін з бакоў будынка афарбаваўся ў сіні колер. Ніякіх святаў або міжнародных акцый у гэты дзень не было. На сэнс гэтай падсветкі нічога не паказвала. Але неўзабаве стала вядома, што падсвятленне звязана з Беларуссю.

Раніцай у панядзелак Блок Пракоп'ева-Ягорава, які ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду, распаўсюдзіў зварот спікера КР Андрэя Ягорава. Ён прамаўляў на фоне палаца, які свяціўся сінім. І заявіў, што сталінка «стала Маяком беларусаў свету». Ягораў у звароце падзякаваў за падтрымку і вырашэнне пытання з падсветкай прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага.

«Наша Ніва» спытала ў іншага лідара блока Вадзіма Пракоп'ева пра мэты гэтага перфомансу. Грамадскі дзеяч адказаў коратка:

«Навошта мы падсвятлілі гмах у Варшаве? Каб нашыя СМІ ўбачылі нарэшце выбары, якія ва ўпор адмаўляюцца заўважаць. Каб распавялі пра праграмы кожнага спісу, і каб рэгулярныя дэбаты праводзіў не ўкраінскі блогер, а нашыя дэмакратычныя незалежныя СМІ».

На пытанне аб тым, колькі каштавала такое падсвятленне, у штабе блока адказваць не сталі. Сам Пракоп'еў на дэбатах з Паўлам Латушкам распавёў, што на падсветку «скінуліся па 12 даляраў усе ўдзельнікі спіса». Нам вядома, што для арганізацыі гэтай акцыі давялося прайсці шмат узгадненняў з гарадскімі ўладамі. Пытанне сапраўды дайшло да кіраўніка горада, які дазволіў падсвятліць Палац навукі і культуры ў колеры Блока Пракоп'ева-Ягорава.

Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць анлайн 25-27 траўня. Галасаваць можна будзе толькі пры наяўнасці сапраўднага або пратэрмінаванага беларускага пашпарта.

У выбарах удзельнічаюць 12 выбарчых спісаў: «Салідарнасць» Георгія Дзмітрука, «Воля» Вадзіма Кабанчука, «Еўрапейскі выбар» Аляксандра Дабравольскага, «Наша справа» Розы Туранбекавай, «Закон і правапарадак» Аляксандра Азарава, «Нолас дыяспар — адзінства над межамі» Надзеі Нортан, «Незалежныя беларусы» Максіма Шабуцкага, Блок Пракоп'ева-Ягорава, каманда Латушкі і рух «За Свабоду», «Хопіць баяцца» Таццяны Мартынавай, «Краіна для жыцця» Віталя Савюка і «Моладзевы наступ» Лізаветы Пракопчык.

Каментары19

  • Стриптиз
    21.05.2024
    Много денег у мальчишек, могут позволить себе забаву
  • Так
    21.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • РЛБ
    21.05.2024
    Кастусь, внутривидовая "демократическая" борьба за пищевые ресурсы.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу8

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка15

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць