«Што ў нас адбываецца?» Прарасійская актывістка Мірсалімава зноў распавяла пра палітычныя затрыманні 

Прарасійская актывістка-сталіністка Эльвіра Мірсалімава апублікавала пост, у якім расказала пра чарговае палітычнае затрыманне «ябацькі», які адсядзеў 15 сутак за «экстрэмізм» і «страціў любімую працу».

26.05.2024 / 08:44

Эльвіра Мірсалімава

«Учора сустрэла знаёмага — не змагар, нават наадварот — з прадзяржаўных (не «прарасійскіх». «Прадзяржаўнікі», т. зв. «ябацькі», як правіла, паглыблення расійска-беларускай інтэграцыі не хочуць: у іх тут «беларускі сацыялізм у адрозненне ад расійскага алігархізму » — менавіта так, у супрацьпастаўленні… але «за бацьку, за бацьку»…), публічны чалавек у горадзе… адседзеў 15 «сутак»за « экстрэмізм». Страціў любімую працу», — піша Мірсалімава.

Эльвіра піша, што судзілі «публічнага чалавек у горадзе» за нейкія старыя падпіскі на каналы, якія «цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі, а тады давалі інтэрвʼю з цэлымі міністрамі».

«Падзяліліся ўражаннямі — як гэта нам, «палітычным», як называюць нас супрацоўнікі ізалятара, спаць марознымі начамі на голай металічнай шконцы і як бессэнсоўна заклікаць да справядлівасці… і кожны раз адно і тое ж пытанне — «што ў нас адбываецца, калі законапаслухмяныя грамадзяне, сустракаючыся, абмяркоўваюць «свае суткі»?» — піша Мірсалімава.

Нядаўна Мірсалімава заявіла, што выдаліла свае профілі ў фэйсбуку пасля даносаў з боку ябацек і тэлефанавання з міліцыі.

Актывістку раней двойчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з палітычнымі апанентамі. 

«Ці застанецца ён пасля ўсяго гэтага «ябацькам» — вось пытанне». У Віцебску судзяць чарговага прарасійскага актывіста

Азаронак назваў Мірсалімаву «распуснай свіннёй». Жыгімонт: Ён сублімуе

«Пагрозы ад ябацек сыплюцца і сыплюцца». Прарасійская актывістка Мірсалімава выдаліла свае акаўнты ў сацсетках

Паплечніка Карач, дэпутата Вярхоўнага Савета СССР Петрушэнку будуць судзіць за «экстрэмізм»

Вялікае інтэрв’ю з Крысцінай Мірсалімавай — сястрой прарасійскай актывісткі-сталіністкі 

Nashaniva.com