Польшча абмежавала перасоўванне па краіне расійскіх дыпламатаў
27.05.2024 / 17:42
Пра гэта аб'явіў кіраўнік польскага МЗС.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images
Радаслаў Сікорскі расказаў, што ўрад уводзіць абмежаванні на перамяшчэнне дыпламатаў з Расіі па краіне.
Цяпер супрацоўнікам пасольства Расіі можна будзе перамяшчацца толькі ў межах Мазавецкага ваяводства (гэта ваяводства з цэнтрам у Варшаве). Супрацоўнікі расійскіх консульстваў змогуць ездзіць толькі ў межах тых ваяводстваў, дзе знаходзіцца іх установа, паведамляе Onet.
Усе гэтыя абмежаванні не будуць тычыцца толькі пасла Расіі ў Польшчы. У хуткім часе МЗС накіруе адпаведную ноту ў расійскае дыппрадстаўніцтва.
Абмежаванні на перамяшчэнне расійскіх дыпламатаў па тэрыторыі Польшчы ўведзеныя праз удзел Расіі ў вайне супраць Украіны.
Чытайце таксама:
Ці ўвядзе НАТА ва Украіну свае войскі? Меркаванні заходніх экспертаў