Палітзняволеную Аляксандру Каско зноў будуць судзіць

31 траўня ў судзе Ленінскага раёна Гродна распачнецца новы суд над палітзняволенай Аляксандрай Каско. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 КК (абраза суддзі). Разглядаць справу будзе суддзя Наталля Горбач, даведалася «Вясна».

27.05.2024 / 16:29

Раней, 19 снежня 2023 года, у Гродзенскім абласным судзе 31-гадовай палітзняволенай прызначылі 10 гадоў калоніі. Яе затрымалі пасля вяртання з Польшчы напачатку лютага 2023 года.

Аляксандру Каско асудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яшчэ да суда КДБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў».

У сакавіку жанчына пачала адбываць тэрмін у гомельскай калоніі № 4.

Завочна будуць судзіць праваабаронцу Алену Маслюкову

У бацькоў віцебскага журналіста Аляксандра Корнышава зноў правялі ператрус

Завочны суд над Франакам Вячоркам пачнецца ў апошні дзень вясны

Завочна будуць судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна

Nashaniva.com