Грамадства

У бацькоў віцебскага журналіста Аляксандра Корнышава зноў правялі ператрус

Рэдактар інтэрнэт-выдання Аляксандр Корнышаў з лістапада 2020 года жыве ў замежжы. 23 мая сілавікі прыйшлі з ператрусам па месцы яго рэгістрацыі ў Віцебску — у кватэру бацькоў, дзе даўно няма ніякай маёмасці журналіста, піша БАЖ.

«Прыйшлі каля 7‑й раніцы. Сталі распытваць маіх сваякоў, ці даўно я займаюся журналістыкай, як фінансуецца «Витебский курьер news», пра што там пішу я асабіста.

Сказалі, што будуць шукаць у кватэры «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю», але нічога не знайшлі. Распытвалі, якая ў мяне ёсць маёмасць.

Бо ў іх былі звесткі пра аўтамабіль, які калісьці мне належаў. Але той аўтамабіль даўно арыштаваны на запыт банка, бо я не меў магчымасці аплачваць за яго крэдыт», — распавёў Аляксандр Корнышаў.

Паводле ягоных слоў, візіты сілавікоў да бацькоў апошнім часам набылі рэгулярны характар. Некалькі разоў яго шукалі па месцы афіцыйнай рэгістрацыі пасля ад’езду з Беларусі. А пасля таго, як Аляксандр Корнышаў узяў удзел у праграме «Беларус беларусу» на тэлеканале «Белсат», нечаканыя наведнікі пачалі з’яўляцца практычна штомесяц.

Так, у красавіку супрацоўнікі Першамайскага РАУС шукалі журналіста ў сувязі з тым, што супраць яго распачалі адміністрацыйныя справы паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП за размяшчэнне «экстрэмісцкіх» спасылак. Гэта былі спасылкі на матэрыялы «Витебского курьера news», прызнанага 14 студзеня 2022 года судом Чыгуначнага раёна Віцебска «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

Паколькі «правапарушальніка» знайсці не змаглі, прадстаўнікі райаддзела міліцыі даслалі Корнышаву складзеныя на яго пратаколы праз асабістую перапіску Vk.com. Паводле дасланых дакументаў, рэдактара мусілі судзіць 16 і 20 траўня. Наконт апошняй даты яго, гэтаксама праз перапіску vk.com, праінфармавалі супрацоўнікі суда Першамайскага раёна Віцебска. Аднак у судовых раскладах на гэтыя дні згадак пра разбор спраў Аляксандра Корнышава не было. Ён сам пакуль не ведае, ці адбыліся яны і чым скончыліся.

Два тыдні таму рэдактар выдання «Витебский курьер news» даведаўся, што яго ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» на сайце МУС — як удзельніка перадвыбарчай ініцыятывы «Еўрапейскі выбар», абвешчанай 10 траўня «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам10

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць