Спявачку Ляўчук і блогера Павука будуць завочна судзіць па 14 артыкулах Крымінальнага кодэкса

У Брэсцкім абласным судзе 31 мая пачнуць судзіць оперную спявачку Маргарыту Ляўчук, блогера Андрэя Павука, Вольгу Павук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова і Уладзіслава Наважылава. У справе фігуруе адразу 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, піша Белсат.

28.05.2024 / 11:48

Маргарыта Ляўчук. Фота: ОСЦ

Суд пройдзе завочна. Сярод абвінавачванняў «здзек з дзяржаўных сімвалаў», «знявага Лукашэнкі», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Берасцейская Вясна».

Сутнасць абвінавачванняў невядомая, і даведацца іх не атрымаецца, паколькі суд пройдзе ў закрытым рэжыме. Суддзя — Святлана Крамянеўская.

Андрэй Павук і Маргарыта Ляўчук стварылі праект «Красная Зелень» з сатырычнымі песнямі. У 2022 годзе спявачку аб’яўлялі ў вышук паводле артыкула 370 КК («здзек з дзяржаўных сімвалаў»).

Завочна будуць судзіць праваабаронцу Алену Маслюкову

Завочна будуць судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна

Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна

Nashaniva.com