Грамадства11

Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна

Мінскі гарадскі суд 16 траўня вынес завочны прысуд па крымінальнай справе выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» Івану Краўцову. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч, піша «Вясна».

Іван Краўцоў.

Іван Краўцоў

Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да палітычнага актывіста Следчы камітэт распачаў 23 студзеня 2024 года.

Івана Краўцова абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»);
  • ч. 4 арт. 209 («Махлярства»);
  • ч. 1 арт. 357 («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»);
  • ч. 3 арт.130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»)

Па сукупнасці ўсіх артыкулаў Краўцову прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Для абвінавачання паводле ч. 4 арт. 209 КК («Махлярства), якое першапачаткова фігуравала ў раскладзе, суд належных падстаў не знайшоў.

Іван Краўцоў — палітычны актывіст, архітэктар, менеджар, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.

Краўцова затрымалі разам з Марыяй Калеснікавай, Антонам Раднянковым, Глебам Германам і Максімам Баграцовым 7 верасня 2020 года. На другі дзень Краўцова, Раднянкова і Калеснікаву вывезлі на мяжу з Украінай. Тады Раднянкоў і Краўцоў перасеклі мяжу, а Марыя Калеснікава была ўзятая пад варту памежнікамі, бо парвала свой пашпарт.

Каментары1

  • За правду КПСС
    16.05.2024
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць24

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць

Усе навіны →
Усе навіны

90% «зялёных» аўтамабіляў у Беларусі — гібрыды 1

Байдэн упершыню выступіў з прамовай пасля сыходу з пасады3

Навошта Лукашэнку спатрэбіліся 150 тысяч пакістанцаў?18

ГУБАЗіК выклаў дыскрэдытуючае фота затрыманага, які «прапагандаваў нацызм». Але на здымку скандальны Z-блогер8

Просты моўны тэст можа паказаць, колькі гадоў вам засталося жыць4

Як выглядаюць новыя дзіцячыя садкі ў Мінску ФОТА1

Стала вядома, як Трамп хоча націснуць на Кітай у развязанай гандлёвай вайне7

У Варшаве зачыняецца беларускі бар BackDoor4

Ці ёсць шанец атрымаць візу ў Еўропу да сезону адпачынкаў і колькі гэта будзе каштаваць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць24

Ні бульбы, ні капусты. У многіх крамах знікла гародніна, на базарах цэны зашкальваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць