Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі з Масквы і Мінска ў Віцебск на «Славянскі базар»
Абяцаюць захапляльнае падарожжа.
28.05.2024 / 15:47
Фота: СБ
Падчас «Славянскага базару» Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі ў Віцебск з Масквы і Мінска.
Цягнікі на маскоўскім напрамку будуць курсіраваць з 8 па 16 ліпеня. У гэтыя дні яны будуць адпраўляцца з Віцебска ў 07:15 і прыбываць у Маскву ў 16:59, у зваротным кірунку з Масквы цягнік з гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю адправіцца ў 23:55 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 08:36.
З Мінска з 9 па 15 ліпеня 2024 года цягнік будзе адпраўляцца ў 12:30 з прыбыццём у Віцебск у 16:01, а назад з Віцебска ён будзе адпраўляцца на наступныя суткі ў 01:28 і прыбываць у Мінск у 5:40. Расклад падстроены пад праграму фестывалю.
Інтэр'ер вагонаў дадатковых цягнікоў будзе аформлены з выкарыстаннем сімволікі «Славянскага базару», пасажырам будуць расказваць гісторыю і праграму фестывалю, паведамляе БЧ.
Продаж квіткоў ужо адкрыты на сайце перавозчыка. БЧ абяцае пасажырам займальнае падарожжа.
Сёлета хэдлайнерамі фестывалю стануць Алег Газманаў, Ані Лорак і Любоў Успенская.
На сёлетнім «Славянскім базары» пакажуць беларускамоўнага «Гамлета». Але ставіць будзе расеец
Расійскі спявак Аляксандр Сяроў на вакзале ў Віцебску абурыўся, што яго сустрэлі не на рускай мове
У Віцебску бээрэсэмаўцы з песнямі і танцамі адкрылі прыпынак грамадскага транспарту