«Мошак касплэяць». Пад Магілёвам заўважылі нашэсце буслоў
Жыхарка Магілёўскай вобласці падзялілася ў сацсетцы відэаролікам з вялікай колькасцю буслоў у адным месцы. Птушкі літаральна абляпілі бярозы, якія знаходзяцца па перыметры, піша Telegraf.news.
28.05.2024 / 16:18
Аўтарка відэароліка ў каментарах расказала, што гэтае відовішча яна назірала каля свайго дома, і спачатку яно здалося ёй містычным.
Шмат хто ва ўбачаным ўбачыў пасланне зверху, прадракаючы аўтарцы відэароліка папаўненне.
«Два гады таму да мяне на дом адзін так прыляцеў, 13.05.24 нарадзіла сына. Так што задумайцеся», — напісала адна дзяўчына.
«У іх сход, пяціхвілінка», — выказаў сваю версію яшчэ адзін каментатар.
«Мошак касплэяць», — пажартаваў яшчэ хтосьці.
Была і больш сур'ёзная версія:
«Цалкам магчыма, што гэта маладыя буслы-падлеткі (каля 2-3 гадоў), а як любыя падлеткі яны тусуюцца чарадой, а не парамі, як дарослыя», — выказаў меркаванне адзін з карыстальнікаў тыктоку.
Над Чарнобыльскай зонай зладзілі паветраны бой арланы-белахвосты і белы бусел ФОТЫ
Сёлета ў Беларусі, здаецца, стварылі сям'ю чорны бусел і белая бусліха
Дзе можна пашпіёніць за птушынымі гнёздамі ў інтэрнэце?
Жыхарка Гомеля паказала нашэсце мошак у сваім доме. Мёртвых насякомых прыйшлося вымятаць увесь дзень
Энтамолаг спрагназавала, калі скончыцца нашэсце шкодных мошак на Гомельшчыне