Расія гатовая працягваць Стамбульскі перамоўны працэс — Пуцін
Уладзімір Пуцін падчас падходу да прэсы ў ходзе свайго візіту ва Узбекістан заявіў, што, маўляў, Расія ніколі не адмаўлялася весці перамовы адносна Украіны.
28.05.2024 / 17:00
Паводле слоў Пуціна, Расія гатовая далей працягваць перамоўны працэс на аснове, якая была ў Стамбуле ў сакавіку 2022 года.
Як вядома, на тых перамовах Расія сярод іншага патрабавала ад Украіны адмовы ад уступлення ў НАТА, згоду на расійскую анексію Крыма і прызнання «незалежнасці» «ДНР» і «ЛНР».
Таксама Пуцін гэтым разам паставіў пад сумнеў легітымнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў якога фармальна мінуў 24 мая. Маўляў, Канстытуцыя Украіны прадугледжвае падаўжэнне паўнамоцтваў толькі Вярхоўнай Рады, а пра паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы там нічога не сказана.
«Уладзіміра Пуціна вельмі непакоіць Форум міру ў Швейцарыі» — Карбалевіч