У Камянецкім раёне ў полі знайшлі парэшткі расстралянага чалавека

Жыхар Камянецкага раёна, працуючы ў полі, знайшоў парэшткі расстралянага і пахаванага чалавека, расказалі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

29.05.2024 / 19:37

Паблізу вёскі Радзевічы вясковец, працуючы ў полі, знайшоў касцяныя астанкі чалавека, а побач — патроны, гільзы і фрагменты асабістых рэчаў. Мужчына паведаміў пра знаходку ў міліцыю.

У рамках расследавання былі прызначаныя медыка-крыміналістычная і балістычная экспертызы, якія засведчылі, што даўніна пахавання касцяных парэшткаў складае каля 70-80 гадоў. Належаць яны аднаму чалавеку.

Знойдзеныя на месцы 48 вінтовачных патронаў былі вырабленыя заводскім спосабам для ручной наразной агнястрэльнай зброі. Іх выкарыстоўвалі пры стральбе з вінтоўкі Мосіна, кулямётаў Дзегцярова і Калашнікава. За прамінулыя гады ўсе патроны моцна паржавелі.

Мясцовыя жыхары расказалі, што раней на месцы выяўлення пахавання размяшчаўся хутар.

Следчыя высветлілі абставіны гібелі мужчыны ў Буда-Кашалёўскім раёне 25 гадоў таму

У Полацку раскрылі забойства, здзейсненае ў 2001 годзе. Дапамог недакурак

Жахлівая знаходка ў цэнтры Магілёва — пад зямлёй знайшлі тысячы чалавечых костак

Nashaniva.com