Грамадства88

Жахлівая знаходка ў цэнтры Магілёва — пад зямлёй знайшлі тысячы чалавечых костак

Рабочыя закопвалі катлаван на скрыжаванні вуліцы Карпінскага і завулка Медыцынскага побач з бальніцай і выявілі мноства чалавечых костак.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Следча-аператыўная група на месцы выявіла больш за 3,5 тысячы фрагментаў костак. Сярод іх — рэбры, чэрапы, трубчастыя косткі, пазванкі, ніжнія сківіцы. Косткі належаць як мінімум 124 людзям, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Паводле экспертаў, даўнасць пахавання складае больш за 70 гадоў. На некаторых парэштках былі выяўленыя сляды ампутацый. Камітэт прызначыў яшчэ адну экспертызу парэшткаў, якія пазней былі выяўленыя на гэтым жа месцы.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Каментары8

  • Лола
    21.05.2024
    Швед, твой выхад. 70 год таму фашыстаў ужо не было. Так што давай, капай пад камуністаў з тым жа імпэтам, як ты прывык. Можа кнігу якую напішы: генацыд НКВД СССР на тэрыторыі БССР
  • Нацдэм
    21.05.2024
    Зноў злачынствы камуняк адкапалі
  • Лейцар коркавы
    21.05.2024
    Лола, скажуць, што памерлыя з бальніцы, у якіх не было сваякоў. Хлусіць яны больш за ўсё ўмеюць.

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі18

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза4

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі18

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць