Некалькі дзясяткаў мігрантаў штурмавалі ўчора беларуска-польскую мяжу ВІДЭА

Здарэнне адбылося ў пятніцу сярод дня, польскія памежнікі былі вымушаныя прымяняць слёзацечны газ.

01.06.2024 / 07:32

Скрыншот відэа

Журналіст Марыюш Гершэўскі апублікаваў у сваім твітары відэа штурму польска-беларускай мяжы групай агрэсіўных мігрантаў. На відэа некалькі дзясяткаў, калі не сотня, мігрантаў штурмуе мяжу, кідаючы ў польскіх памежнікаў палкі і камяні.

Польскія памежнікі ў адказ прымянялі слёзацечны газ.

Ekstremalnie niespokojnie na granicy! Informatorzy twierdzą, że takiego naporu nie było od dawna. Nad granicę ściągane są posiłki. (Uwaga film zawiera słowa niecenzuralne) ⁦@Gruca_Radoslawpic.twitter.com/Sks4lyqGTc

— Mariusz Gierszewski (@MariuszGierszew) May 31, 2024

«Вельмі неспакойна на мяжы! Інфарматары сцвярджаюць, што такога ціску не было ўжо даўно. Да мяжы падцягваюцца падмацаванні», — напісаў журналіст, папярэджваючы, што відэа змяшчае нецэнзурныя словы.

Яшчэ два польскія салдаты атрымалі раненні на мяжы з Беларуссю

Пасля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com