Зяленскі мяркуе, што Трамп можа стаць «прэзідэнтам-лузерам»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў думку, што калі Дональд Трамп пераможа на восеньскіх выбарах у ЗША і пасля таго спыніць дапамогу Украіне, то ён стане «прэзідэнтам-лузерам».

01.06.2024 / 17:09

«Няўжо ён хоча быць потым прэзідэнтам-лузерам? Давайце ўявім сабе, што, напрыклад, прэзідэнт Трамп вырашыў скончыць вайну за кошт Украіны і нейкім чынам у дыялогу мае пацвярджэнне з расійскага боку, ад Пуціна, што «стоп».

Украінцы не будуць з гэтым мірыцца, але тады ён [Трамп] можа сказаць: «Ну ўсё, я вам не даю ніякай падтрымкі, зброі няма, фінансаў няма». Дамовіцца з партнёрамі і яны таксама спыняць падтрымку. Вядома, Украіна без зброі, голымі рукамі, не зможа ваяваць са шматмільённым войскам», — прызнаў Зяленскі.

Але, паводле яго, такі крок прывядзе да таго, што ЗША страцяць статус сусветнага лідара:

«Уявіце на секунду, што пасля гэтага Пуцін пойдзе далей.

Дык кім будзе для ўсяго свету тады гэты новы прэзідэнт Злучаных Штатаў? Ён будзе вельмі слабым. А гэта кажа не пра яго, а пра інстытуцыйнасць Злучаных Штатаў. Яны не будуць лідарамі ў свеце. У іх будзе магутная эканоміка, але што тычыцца міжнароднага ўплыву, яно будзе роўная нулю.

І тады Пуцін пойдзе далей, разумеючы, што ЗША ўжо не той гулец. Тады на арэну будуць выходзіць іншыя, аўтарытарныя лідары. І гэта рэальная трэцяя сусветная вайна».

Што азначае абвінаваўчы вердыкт Трампу? Ці могуць патэнцыйнага прэзідэнта насамрэч кінуць за краты?

«Вінаваты па ўсіх пунктах». Прысяжныя вынеслі вердыкт па гістарычнай справе супраць Трампа

Трамп заявіў, што бамбіў бы Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну пры ягоным прэзідэнцтве

Nashaniva.com