БЕЛ Ł РУС

Навука і тэхналогіі

Кітай пасадзіў касмічны апарат на адваротным баку Месяца

2.06.2024 / 10:20

Nashaniva.com

Пасадачны і ўзлётны модуль кітайскага зонда «Чанʼе-6» паспяхова сеў на адваротным баку Месяца ў рамках місіі па зборы грунту, паведаміла Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне.

Кітайскі апарат упершыню ў гісторыі чалавецтва можа сабраць узоры грунту са зваротнага боку Месяца, піша Сіньхуа. 

Касмічны апарат быў запушчаны ў пачатку траўня з касмадрома Вэньчан на паўднёвым кітайскім востраве Хайнань. Раніцай 2 чэрвеня ён здзейсніў пасадку ў зададзеным раёне на адваротным баку Месяца. 

Пасля пасадкі «Чанʼе-6» павінен на працягу двух дзён сабраць узоры грунта са зваротнага боку Месяца. У выпадку поспеху місіі Кітай стане першай краінай, якая сабрала і даставіла на Зямлю ўзоры са зваротнага боку Месяца.

Чытайце таксама:

Швейцарыя прэзентавала рэвалюцыйную тэхналогію, якая амаль цалкам можа пазбавіць свет ад радыеактыўных адкідаў

Пентагон распрацоўвае тэхналогію, якая дазволіць дронам лятаць няспынна

Як будзе выглядаць першы беларуска-расійскі самалёт

Каментары да артыкула