Спікер парламента Грузіі падпісаў закон аб замежных агентах. З гэтага дня ён набывае моц

Законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» абавязвае няўрадавыя арганізацыі, больш за 20% фінансавання якіх паступае з-за мяжы, зарэгістравацца ў якасці «замежных агентаў». Спікер парламента Грузіі Шалва Папуашвілі падпісаў закон.

03.06.2024 / 10:33

 Акцыя пратэсту ў Тбілісі з 11 на 12 мая 2024 года. Скрын відэа «Эха Каўказа»

«Сёння я падпісаў закон аб празрыстасці замежнага ўплыву. Галоўная мэта гэтага закона — даказаць устойлівасць палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэм Грузіі да знешняга ўмяшання», — заявіў ён. 

У бліжэйшыя месяцы СМІ і арганізацыі, якія атрымлівалі больш за 20% даходу з-за мяжы, павінны будуць падаць заяву аб рэгістрацыі ў якасці арганізацый з замежным уплывам. 

18 мая прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі наклала вета на закон. Яна адзначыла, што закон супярэчыць еўрапейскім памкненням Грузіі. 

28 мая на пасяджэнні парламента большасцю галасоў пераадолеў вета прэзідэнта. Пасля пераадолення вета дакумент на працягу пяці дзён павінен падпісаць прэзідэнт, у выпадку яго адмовы законапраект падпісвае спікер парламента. 

Прарасійскі законапраект выклікаў масавыя пратэсты ў краіне, якія скончыліся нічым.

У Тбілісі разграмілі офіс найбуйнейшай грузінскай апазіцыйнай партыі

Грузія мае намер да 2030 года вярнуць Абхазію і Паўднёвую Асецію і стаць членам ЕС

ЗША ўвядуць візавыя санкцыі за падрыў дэмакратыі ў Грузіі

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

Nashaniva.com