БЕЛ Ł РУС

Меркаванні

«Гігін і Шпакоўскі — таксама Беларусь, мы такія, як яны»

5.06.2024 / 9:20

Nashaniva.com

У новым выпуску ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст выказаў нетрывіяльны погляд на беларускіх прапагандыстаў. І патлумачыў, чаму некаторых з іх можна назваць інтэлектуаламі.

Беларускія прапагандысты Вадзім Гігін, Аляксандр Шпакоўскі, Пятро Пятроўскі, Аляксей Дзермант

Па словах Дракахруста, беларускія прапагандысты, кшталту Гігіна, Пятроўскага, Шпакоўскага, Дзерманта — «таксама Беларусь, таксама беларушчына».

«Вось такія мы. У тым ліку такія, як яны. Яны частка беларускага дыскурсу, наратыву. Гэта тое, пра што Беларусь гаворыць сама сабе і пра што гаворыць свету. (…) Вось такія мы ёсць. Іншых значных інтэлектуалаў на тым баку няма».

@tokbelarus «Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы» #беларусь #нашаніва #лукашенко #политика #жывебеларусь #белорусы #бчб ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Палітолаг выказвае думку, што многія з сённяшніх праўладных прапагандыстаў не згубяцца і ў новай Беларусі і таксама будуць іграць свае ролі.

Дракахруст адзначае, што не падзяляе іх погляды, але не лічыць іх «дурнямі ці нейкімі падонкамі». «У мяне няма прэтэнзій да тых, хто выбірае іншы бок», — заўважае палітолаг.

Найбольш ангажаванымі ў палітыку ён лічыць Гігіна і Шпакоўскага. «Адзін дэпутат, другі — дыпламат, чыноўнік».

Палітолаг мяркуе, што Гігіна можна назваць інтэлектуалам, і тлумачыць:

«Інтэлектуал — гэта не медаль «За адвагу» і не медаль за тое, што яны такія разумныя, як і мы. (…) Гебельс быў інтэлектуалам. Каму было радасці ад яго інтэлектуалізму? Нямногім. Інтэлектуал — гэта не пахвала».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Дракахруст ацаніў шанцы Віктара і Мікалая Лукашэнкаў на ўладу

«Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы». Пра што казаў Фядута пасля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м

Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста

Каментары да артыкула