Грамадства1414

«Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы». Пра што казаў Фядута пасля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м

«Трэба гіпнатызаваць змеяў беларускіх забабонаў».

Першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прымае Аляксандра Лукашэнку ў Крамлі, 3 жніўня 1994 года

У новым выпуску ТОКу аналітык Юрый Дракахруст згадвае сваю размову з палітолагам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам у 1994 годзе адразу пасля перамогі Лукашэнкі.

«Ён мне пазваніў, не ведаю чаму, і мы доўга гулялі па парку Горкага, сядзелі на лавачках. Ён мне тлумачыў іх (яго, Ганчара, Булахава) схему. Ён казаў: «Вы ж разумееце, які ў нас народ, калі яму ўпрагаць дыскурс Гайдара і Чубайса, ён нас, вас на вілы надзене, калі вы гэта будзеце рабіць (Пазняк ці Шушкевіч).

З нашым народам трэба размаўляць інакш. Трэба, так сказаць, гіпнатызаваць змеяў беларускіх забабонаў. І Лукашэнка гэта зробіць лепш за ўсіх. А мы за яго спінай будзем рабіць рэформы, будзем збліжацца з Захадам».

Дракахруст расказвае, што пахваліў такі план, але заўважыў, што баіцца, што ў Фядуты і яго аднадумцаў з каманды Лукашэнкі нічога не атрымаецца:

«Баюся, што не вы яго выкарыстаеце, а ён вас. І на кароткі час. У яго аўтарытарныя ўхваткі, талент камунікатара. Ён вас перайграе, знішчыць».

Па словах палітолага, Фядута пагадзіўся, што яны рызыкуюць.

Дракахруст лічыць Лукашэнку таленавітым дыктатарам і тлумачыць: «Было шмат выклікаў супраць яго і шмат неспрыяльных фактараў. (…) Як мінімум два разы былі вельмі моцныя выклікі. Першы — гэта канстытуцыйны крызіс 1996 года. (…) І, зразумела, 2020 год».

@tokbelarus «Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы» #беларусь #нашаніва #лукашенко #политика #жывебеларусь #белорусы #бчб ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Палітолаг адзначае, што з Расіяй у Лукашэнкі атрымалася выбудаваць «хітрую схему, складаную сістэму адносін», якую ён калісьці назваў гульнёй «хавацца ад Расіі ў яе абдымках».

«Ён занадта любіць уладу, каб цалкам пайсці пад Маскву. У яго мысленне феадала. Яно нацыянальнае ў вельмі малой ступені. Ён адбудаваў свой феод і не збіраецца нікому аддаваць. (…) Ні Ціханоўскай, ні Пуціну, ні Байдэну. Чалавек у 21-м стагоддзі — такі феадал 13-га стагоддзя».

Глядзіце цалкам:

Каментары14

  • Усейн
    04.06.2024
    На любую хитрую ж. найдется свой болт!
  • умка
    04.06.2024
    вось тут з ім цалкам згодна. не тое, што там - https://nashaniva.com/344096
  • *
    04.06.2024
    Інфантыльныя ідыеты, якія прывялі за руку на Беларусь катастрофу

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць