Вызвалілася палітзняволеная лекарка Вольга Барушка

Сярод палітзняволеных-жанчын у Гомелі, у якіх у траўні закончыліся тэрміны зняволення — Вольга Барушка, анестэзіёлаг-рэаніматолаг з Мінска, піша «Гомельская вясна».

04.06.2024 / 18:14

Вольга Барушка, якая працавала ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, была затрыманая напрыканцы жніўня 2022 года і за каментары ў інтэрнэце абвінавачаная па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

22 снежня 2022 года жанчына была прысуджаная судом Маскоўскага раёна Мінска да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Кацярына Мурашка.

15 сакавіка 2023 года праваабаронцы прызналі Вольгу Барушку палітзняволенай. У сярэдзіне красавіка 2023 года яна была пераведзеная ў СІЗА № 1 у Гомелі, а затым у жаночую калонію № 4.

Падчас зняволення Вольгі яе сімвалічнай «хроснай» аб’явіла сябе віцэ-старшыня парламента Нарвегіі Інгрыд Фіска, якая такім чынам выказала Вользе падтрымку і пацвердзіла, што ў дэмакратычных краінах яна прызнавалася палітзняволенай.

Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Іваноў

Выйшаў на волю палітвязень Яўген Мерунко

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Галушка

Nashaniva.com