Інтэрпал адмовіўся выдаць ордар на арышт польскага суддзі Шміта

Інтэрпал адмовіўся выдаць запытаны ўладамі Польшчы міжнародны ордар на арышт экс-суддзі Томаша Шміта, які ўцёк у Беларусь. Пра гэта ў аўторак, 4 чэрвеня, агенцтву PAP паведаміла прэс-сакратар Галоўнай камендатуры паліцыі рэспублікі Катажына Новак.

05.06.2024 / 08:18

Прычынай адмовы, паводле яе слоў, стаў артыкул 3 статута Інтэрпала, які забараняе арганізацыі «ажыццяўляць якое-небудзь умяшанне або дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага або расавага характару». 

«Інтэрпал адмовіўся выдаць чырвонае апавяшчэнне ў дачыненні да суддзі Томаша Шміта ў сувязі з тым, што ён не дазваляе перадаваць па сваіх каналах дадзеныя па дзеяннях супраць бяспекі дзяржавы, якія вызначаюцца як палітычныя злачынствы», — цытуе Новак PAP. 

У Варшаве 55-гадоваму Шміту выстаўлена абвінавачанне ў шпіянажы.

Томаш Шміт уцёк у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер запытаць у Беларусі палітычны прытулак.

Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расійскімі агентамі ў Польшчы.

Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах

У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым

«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»

Nashaniva.com