Байдэн увёў часовую забарону на прытулак мігрантам, якія нелегальна перасякаюць мяжу з Мексікай
Мера будзе прымяняцца, калі колькасць уцекачоў у дзень складзе больш за 2500 чалавек.
05.06.2024 / 08:59
Джо Байдэн. Фота Evan Vucci / AP
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ, у адпаведнасці з якім уводзіцца новая мера па ахове амерыкана-мексіканскай мяжы. Дакумент дае ўладам магчымасць хутка дэпартаваць мігрантаў, калі іх колькасць перавышае ўстаноўленую мяжу, піша «Настоящее время».
Мера, якая абмяжоўвае колькасць просьбітаў прытулку, будзе прымяняцца, калі колькасць затрыманых памежным патрулём будзе перавышаць 2500 чалавек у дзень.
Для зняцця абмежаванняў на даванне прытулку колькасць нелегальных перасячэнняў мяжы павінна знізіцца да 1500 у дзень.
Абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на непаўналетніх без суправаджэння.
Упершыню ў гісторыі Мексікі прэзідэнтам абралі жанчыну. Яна нобелеўская лаўрэатка