Пляменніка Кадырава прызначылі міністрам транспарту Чачні

Пляменнік кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава-Адам Чэрхігаў — прызначаны міністрам транспарту, сувязі і лічбавага развіцця рэгіёну. Пра гэта паведаміў Кадыраў у сваім тэлеграм-канале.

05.06.2024 / 11:54

З 2007 года гэтую пасаду займаў бацька Адама Чархігава — Рамзан Чэрхігаў. Чэрхігаў-малодшы да прызначэння на новую пасаду быў старшынёй камітэта ўрада Чачні па дашкольнай адукацыі, піша Расійская служба Радыё Свабода

«Нягледзячы на малады ўзрост, ён [Адам] валодае вялікім вопытам работы на кіруючых пасадах і неабходнымі прафесійнымі навыкамі для якаснага і эфектыўнага выканання задач, якія стаяць перад Міністэрствам», — адзначыў Кадыраў.

Адам Чархігаў-сын Зарган Кадыравай, сястры кіраўніка рэспублікі.

Пасады на дзяржслужбе ў Чачні займаюць дзеці Кадырава, яго сястры, зяці, пляменнікі, браты рознай ступені сваяцтва. Некаторыя з іх прызначаныя на высокія пасады на федэральным узроўні.

У траўні 2024-га 18-гадовы Ахмат Кадыраў быў прызначаны кіраўніком Міністэрства спорту Чачні. Раней ён займаў пасаду кіраўніка ў рэгіянальным Міністэрстве па справах моладзі. Да гэтага, у лістападзе 2023 года, ён атрымаў на дзень нараджэння пасаду першага намесніка міністра па фізічнай культуры і спорце Чачні. Пасля яго пераходу на новую працу на яго пасаду прызначылі 20-гадовага Рамзана Вісмурадава, які жанаты з дачкой Рамзана Кадырава Табарык.

У лютым дачку Кадырава, 24-гадовую Хадыжат, прызначылі першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі кіраўніка і ўрада Чачні. У мінулым годзе 16-гадовы Адам Кадыраў быў прызначаны «начальнікам аддзела забеспячэння бяспекі» свайго бацькі і куратарам батальёна імя шэйха Мансура.

18-гадовы сын Кадырава стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Ахмат»

Кадыраў прызначыў свайго 16-гадовага сына куратарам прыватнага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна

Кадыраў выклаў відэа са спартыўнай залы на фоне навінаў пра небяспечную хваробу

Дачка Рамзана Кадырава атрымала ўзнагароду за ўклад у «развіццё прадпрымальніцтва». Яна занялася бізнэсам год таму

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі

Nashaniva.com