Прэмʼерка Літвы пракаментавала расследаванне ў дачыненні да кампаніі, звязанай з праектам пашпарта Новай Беларусі

Літоўскі ўрад можа адмовіцца ад яе паслуг па вырабе пашпартоў.

05.06.2024 / 14:05

Інгрыда Шыманіце. Фота: Kirill Chubotin / Ukrinform / Future Publishing via Getty Images

Прэмʼер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце пракаментавала расследаванне ў дачыненні да кампаніі Garsų pasaulis. Дэпартамент дзяржбяспекі правярае кампанію, якая займаецца вырабам пашпартоў, на прадмет сувязі з рэжымам Лукашэнкі. 

Па словах Шыманіце, калі кампанія будзе прызнана ненадзейнай, літоўскі ўрад будзе шукаць іншага пастаўшчыка, піша LRT. 

«У цяперашні час прыняты ўсе меры па праверцы надзейнасці кампаніі. Як паведамілі ў МУС, міністр унутраных спраў у чарговы раз звярнуўся ў Дэпартамент дзяржбяспекі з просьбай правесці пераацэнку надзейнасці кампаніі з пункту гледжання пагроз нацыянальнай бяспецы, хаця кампанія мае сертыфікат надзейнасці пастаўшчыка паслуг, выдадзены ДДБ», — адзначыла Шыманіце. 

Прэмʼерка расказала, што праверку таксама праводзіць Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў. 

«Калі кампанія будзе прызнана нядобранадзейнай, мы будзем шукаць іншыя магчымасці вырабу асабістых дакументаў», — заявіла Шыманіце. 

Кампанія Garsų pasaulis была прыцягнутая да праекту пашпарта Новай Беларусі. Пра тое, што кампанія звязаная з бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым, набліжаным да Лукашэнкі, напісаў у сваім нядаўнім расследаванні Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Літоўская дзяржбяспека расследуе пытанне магчымай сувязі кампаніі, звязанай з вырабам пашпартоў Новай Беларусі, з рэжымам Лукашэнкі

«Заказны артыкул з мэтай дыскрэдытацыі». Герой расследавання пра пашпарт Новай Беларусі расказвае сваю версію падзей

Валер Кавалеўскі пракаментаваў расследаванне БРЦ, датычнае праекта пашпарта Новай Беларусі

Nashaniva.com