Студэнтаў БДУІР адправілі на спаборніцтвы ў акупаваны Крым
У Севастопалі прайшоў чэмпіянат па спартыўным праграмаванні «Код свету», куды арганізавана студэнтаў БДУІР вывез выкладчык універсітэта Вадзім Уладымцаў. Паводле інфармацыі маніторынгавай групы iSANS, гэта першы выпадак, калі студэнтаў беларускай установы адукацыі вывозяць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны з ведама гэтай установы.
05.06.2024 / 14:43
У спаборніцтвах у Крыме, акрамя студэнтаў БДУІР, удзельнічалі таксама каманды з акупаваных Крыма, частак Запарожскай і Данецкай абласцей Украіны, акупаванай часткі Грузіі, а таксама з Азербайджана, Кыргызстана і іншых.
«Ёсць усе падставы зрабіць выснову, што выкладчык БДУІР арганізавана вывез студэнтаў БДУІР для ўдзелу ў турніры, які мала таго, што праходзіў на акупаванай тэрыторыі, але і ва ўмовах удараў з боку УСУ, што робіць удзел у такім турніры небяспечным. З пачатку 2024 года мы назіралі няўхільны рост кантактаў беларускіх устаноў адукацыі з акупаванымі тэрыторыямі, і ўдзел БДУІР у турніры «Код свету» выводзіць характар гэтых кантактаў на зусім іншы ўзровень», — падкрэсліваюць у iSANS.
20-гадовага студэнта БДУІРа затрымалі за каментар пра тэракт у «Крокусе»
БДУІР набярэ больш мэтавікоў. Айцішнікаў забяруць сілавікі, ваенпрам, «Камунарка»