Літва змякчыла забарону на ўвоз прадуктаў з Беларусі

На сайце літоўскай мытні паведамляецца, што забарона на ўвоз прадуктаў з Беларусі і Расіі ў Літву «не распаўсюджваецца на тавары, якія перавозяцца транзітам, а таксама тавары, якія прызначаныя толькі для асабістага выкарыстання падчас паездкі (г. зн. з ускрытымі ўпакоўкамі)».

05.06.2024 / 19:53

«Каб падарожнікам было камфортна і бяспечна падарожнічаць, маючы пры сабе неабходныя харчовыя прадукты для асабістага спажывання, забарона не распаўсюджваецца на харчовыя прадукты ва ўскрытых пакетах, неабходныя падчас паездкі фізічных асоб. Выключэнні прымяняюцца ў дачыненні да мяса-малочнай прадукцыі, вызначанай Дзяржаўнай харчовай і ветэрынарнай службай», — паведамляе літоўская мытня.

«Пакінулі толькі адну цыгарэту». Што цяпер адбываецца пры пераходзе беларуска-літоўскай мяжы

Горы прадуктаў, напояў і пакетаў — як выглядаюць сталы на памежным пераходзе на мяжы з Літвой ФОТА

Больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі. Офіс Ціханоўскай пракаментаваў забарону Літвы ўвозіць прадукты

У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?

Nashaniva.com