БЕЛ Ł РУС

Надвор'е

Сёння над Мінскам бачылі віхор. Сіноптыкі растлумачылі, з чым гэта звязана

5.06.2024 / 22:57

Nashaniva.com

У Мінску пабачылі «тарнада», відавочцы гэтай з'явы сёння шчодра дзяліліся ўнікальнымі фатаграфіямі і відэа ў сацыяльных сетках. Інжынер-сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Юлія Лучыновіч расказала БелТА, як правільна называецца гэта рэдкая прыродная з'ява і ці варта яе баяцца.

«Цяпер паблізу Мінска размешчаны слабавыражаны цэнтр цыклона, які сфарміраваўся ў вільготнай і цёплай паветранай масе больш паўднёвых шырот. І хоць кантрасты тэмператур сёння нязначныя, пад адным з навальнічных аблокаў з нізка размешчанай ніжняй мяжой склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця слабога віхра (смерчу).

Гэтая з'ява даволі рэдкая для нашай краіны. Да прыкладу, на еўрапейскай тэрыторыі Расіі 40% смерчаў здараецца ў чэрвені і часцей за ўсё з 17.00 да 18.00. У іх праводзіліся такога роду даследаванні, якія дазволілі вывесці такую статыстыку. У нас умовы падобныя, бо мы побач размяшчаемся», — паведаміла спецыялістка.

Апошні віхор з зафіксаваных назіраўся ў Беларусі мінулым летам на Мінскім моры. Тады не абышлося без чалавечых ахвяр.

«З'ява гэта сапраўды рэдкая, адсочваць яе можна толькі па фота і відэа, таму што метэаралагічнымі сеткамі назіранняў такую не адсочыш», — дадала сіноптык.

Чытайце таксама:

Як паводзіцца падчас віхру і дзе небяспечна хавацца ад моцнага ветру

Падрабязнасці трагедыі на Мінскім моры, дзе ў непагадзь загінула 19-гадовая дзяўчына

Віхор, іскры лятуць: відэа ўчарашняй трагедыі на Мінскім моры

На Мінскім моры пранёсся моцны віхор, ёсць ахвяра і пацярпелыя

Каментары да артыкула