Колькасць пацярпелых пры сутыкненні трамваеў у расійскім Кемераве дасягнула 108 чалавек

Пашкоджанні атрымалі пяць дзяцей, 78 пацярпелых даставілі ў тры бальніцы.

06.06.2024 / 11:07

Колькасць пацярпелых пры сутыкненні трамваеў у расійскім Кемераве дасягнула 108 чалавек, адзін з якіх загінуў, паведамляюць улады гэтага горада.

Як удакладніў памочнік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Расіі Аляксей Кузняцоў, пашкоджанні атрымалі пяць дзяцей, 78 пацярпелых даставілі ў тры бальніцы ў Кемерава. Ён дадаў, што некалькім пацыентам ужо праводзяцца хірургічныя аперацыі.

Аварыя адбылася раніцай у чацвер. Трамвай на высокай хуткасці ўвайшоў у паварот, у гэты момант адчыніліся пярэднія і заднія дзверы і два чалавекі вылецелі на праезную частку пад колы машыны, якія паспелі затармазіць.

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў. Расследаванне ўзята на пракурорскі кантроль.

У расійскім Кемераве сутыкнуліся два трамваі: траўмы атрымалі 90 чалавек

Nashaniva.com