Ад учора літоўскія мытнікі перасталі адбіраць ссабойкі пры ўездзе ў краіну. Але абмежаванняў усё адно хапае

Як даведаўся са сваіх крыніц блогер Антон Матолька, учора з другой паловы дня значна змякчылася забарона на ўвоз прадуктаў з Беларусі ў Літву.

06.06.2024 / 18:13

Крыніцы Антона Матолькі паведамляюць, што калі раніцай 5 чэрвеня людзей яшчэ прымушалі выкідваць агуркі, сухія крупы і нават ваду ў бутэльках, то ўжо прыкладна апоўдні сітуацыя стала мяняцца.

Людзі пішуць, што ў іх перасталі адбіраць ежу, ваду, лекі і іншыя прадукты. Цыгарэты трэба правозіць у адкрытых пачках, прадукты вагой да 2 кг таксама мусяць быць распакаваныя.

У той жа час працягваюць узнікаць пытанні з алкаголем. Згодна з патрабаваннямі ПДР Літвы, кіроўцы і пасажыры не могуць перасоўвацца ў аўто з адкрытымі алкагольнымі напоямі, таму ў дачыненні да гэтага прадукту раскаркоўванне наўрад ці прымяняльнае.

Таксама строга забаронена правозіць мяса-малочную прадукцыю, але гэтая забарона дзейнічала і раней.

Пра тое, што забарону на ўвоз прадуктаў з Беларусі Літва мае намер змякчыць, афіцыйна ўчора паведаміла літоўская мытня.

Літва змякчыла забарону на ўвоз прадуктаў з Беларусі

«Пакінулі толькі адну цыгарэту». Што цяпер адбываецца пры пераходзе беларуска-літоўскай мяжы

Горы прадуктаў, напояў і пакетаў — як выглядаюць сталы на памежным пераходзе на мяжы з Літвой ФОТА

Больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі. Офіс Ціханоўскай пракаментаваў забарону Літвы ўвозіць прадукты

У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?

Nashaniva.com