Чаму многім не падабаецца Франак Вячорка?
У новым выпуску ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст даў сваю ацэнку дарадцы Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку.
08.06.2024 / 16:15
Франак Вячорка. Фота з сацыяльных сетак
На пытанне, каго Дракахруст лічыць самай моцнай асобай у атачэнні Святланы Ціханоўскай, палітолаг назваў Франака Вячорку. Па яго словах, Вячорка — «вельмі эфектыўны, разумны чалавек».
«Мы яго ведалі як медыя-менеджара, медыя-адмыслоўца. На нашых вачах ён вырас у палітыка. Ён моцны палітык. Яго так усе ўспрымаюць».
Пры гэтым Дракахруст лічыць, што ключавыя рашэнні Ціханоўская прымае сама. Але, дадае ён, Вячорка назапасіў патэнцыял, які ён зможа скарыстаць незалежна ад таго, як пойдуць падзеі.
Чаму Франак Вячорка многім не падабаецца?
«Гэта зайздрасць, прычым зайздрасць да маладога, амбіцыйнага, эфектыўнага», — мяркуе Дракахруст. І дадае, звяртаючыся да зайздроснікаў і крытыкаў:
«Вы ж гэта месца не занялі. Як гаворыць герой у адной кнізе: «Няма дарогі свабоды. Дарога свабодная. Ты можаш ісці па ёй, калі можаш». Вось ён змог.
Прыехаў і сказаў: «Я прапаную свае паслугі». Яго паслугі былі прынятыя і аказаліся вельмі эфектыўнымі. Ну а іншым гэта не падабаецца. Іншыя, можа, хацелі б заняць гэта месца. Ну, не атрымалася. Здымаю капялюш перад ім».
Глядзіце цалкам:
«Гігін і Шпакоўскі — таксама Беларусь, мы такія, як яны»
Дракахруст ацаніў шанцы Віктара і Мікалая Лукашэнкаў на ўладу