Беларусь выступіць у расійскім аналагу «Еўрабачання»

Беларусь возьме ўдзел у конкурсе «Інтэрбачанне», які арганізуюць у Расіі ў якасці свайго адказу «Еўрабачанню». Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой. Паводле яго слоў, заяўкі паступаюць з многіх краін, піша «РИА Новости».

09.06.2024 / 17:19

Скрыншот застаўкі

«Гэта і Лацінская Амерыка, і Цэнтральная Азія, і краіны СНД, і, наколькі мне вядома, нейкія нават асобныя еўрапейскія дзяржавы выказваюць цікавасць, пацвердзілі ўдзел і КНР, і Беларусь, і Азербайджан, і Казахстан, і Куба, і Бразілія», — адзначыў Швыдкой.

Конкурс павінен прайсці ў канцы 2024-га ці ў пачатку 2025 года.

Раней кіраўнік «Першага канала» Канстанцін Эрнст прапаноўваў зрабіць конкурс штогадовым.

Нагадаем, Беларусь і Расія адхіленыя ад удзелу ў штогадовым конкурсе «Еўрабачанне».

Арыгінальнае «Інтэрбачанне» праводзілася ў 70-я-80-я гады мінулага стагоддзя пад эгідай савецкага і польскага тэлебачання.

«За халадзец!» Пра што сёння спяваюць і чым жывуць «Галасы ЗМеста», якіх хацелі адправіць на Еўрабачанне?

Арганізатары Еўрабачання аштрафавалі ўкраінцаў за футболкі з заклікам вызваліць абаронцаў Азоўсталі

Швейцарыя стала пераможцам Еўрабачання

Nashaniva.com