Уначы УСУ разбілі зенітны ракетны дывізіён С-400 і два С-300 у Крыме — Генштаб

Уначы 10 чэрвеня УСУ паразілі зенітна-ракетны дывізіён С-400 і два зенітныя ракетныя дывізіёны С-300 ў акупаваным Крыме. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ. 

10.06.2024 / 13:22

Комплекс С-300. Ілюстрацыйны здымак

«Уначы сілы абароны Украіны нанеслі паспяховыя ўдары па адным зенітным ракетным дывізіёне С-400 акупантаў у раёне Джанкоя, а таксама двум варожым зенітным ракетным дывізіёнам С-300 каля Чарнаморскага і Еўпаторыі… Дзякуючы ўдалай баявой працы сіл абароны, СПА расійскіх захопнікаў ва ўкраінскім Крыме панесла істотныя страты», — паведамляе Генштаб.

У Генштабе дадалі, што расіяне не змаглі перахапіць ніводную з выпушчаных ракет

Пасля ўдараў украінскіх ракетчыкаў у названых раёнах зафіксавалі неадкладнае спыненне працы радараў комплексаў С-300 / С-400.

Крыніцы выдання ASTRA паведамілі, што ў выніку ўкраінскай атакі пашкоджаныя 2 комплексы С-300 і 4 РЛС, 1 вайсковец 31 дывізіі СПА МО РФ загінуў, 6 параненыя. 

Украінскі вайсковы самалёт упершыню ўдарыў па тэрыторыі Расіі

Расія вярбуе ў сваё войска маладых афрыканцаў — Bloomberg

Макрон стварае кааліцыю для адпраўкі вайсковых інструктараў ва Украіну

Nashaniva.com