У Карэліцкім раёне маці дзіцяці-інваліда прасіла 20 рублёў за сэкс — і атрымала штраф у 12 разоў большы

Жанчыну пакаралі па артыкуле за прастытуцыю.

11.06.2024 / 16:18

Жанчына жыве ў адной з вёсак у Карэліцкім раёне і даглядае дзіця-інваліда. У анкеце на сайце знаёмстваў яна прапаноўвала інтымныя паслугі за грошы. За сэкс яна прасіла 20 рублёў, піша Hrodna.life. 

Анкету, мяркуючы з усяго, знайшлі міліцыянты. На жанчыну склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле аб занятку прастытуцыяй.

Суд 22 траўня прызначыў жыхарцы Карэліцкага раёна штраф у шэсць базавых, гэта значыць 240 рублёў. Сама жанчына на пасяджэнне не прыйшла.

Мяркуючы па іншых аналагічных справах, такі штраф — цалкам тыповы па гэтым артыкуле КоАП.

У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу

Брэсцкага футбаліста затрымалі за сутэнёрства. А заадно і за палітыку

Затрымалі 19-гадовага мінчука, які ўцягнуў у прастытуцыю 15-гадовую

Nashaniva.com