Здарэнні1313

У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу

Дзяўчынка — са шматдзетнай сямʼі, што стаяла на ўліку як сацыяльна небяспечная.

Як піша СК, 14-гадовая дзяўчынка пазнаёмілася ў тэлеграме з 18-гадовым хлопцам у сакавіку 2023 года. Новаспечаны сябар праявіў зацікаўленасць жыццём школьніцы: яго хвалявала, як жыве падлетак, ці ладзіць яна з бацькамі. 

Дзяўчынка пражывала ў Смалявічах і выхоўвалася ў шматдзетнай сям'і, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Маці з айчымам рэгулярна пілі алкаголь, а дзеці знаходзіліся без належнага нагляду.

Хлопец расказаў, што можна зарабіць кішэнныя грошы, аказваючы паслугі інтымнага характару. Арганізацыю дзейнасці браў на сябе: адміністраванне старонкі на адпаведным інтэрнэт-сайце, падбор і праверка кліентаў, а таксама даванне кватэры для сустрэч. Першапачаткова дзяўчынка адмовілася, але праз некалькі месяцаў пасля сур'ёзнага канфлікту з маці вырашылася на гэты крок. 

У маі 2023 года падлетак паехала на сваю першую замову. Пасля аказання паслуг сэксуальнага характару дзяўчынка зарабіла 200 долараў ЗША, палову з якіх аддала свайму «наймальніку». Атрымаўшы такую ​​вялікую суму, непаўналетняя ахвотна згаджалася на наступныя прапановы.

Як піша СК, у сваім «занятку» школьніца не бачыла нічога заганнага. Яна працягвала хадзіць на вучобу, а ў выходныя ездзіла на «працу» ў Мінск. Бацькі не надалі значэння рэзкай самастойнасці дзіцяці, а наадварот маці хваліла дачку і дзякавала за фінансавую падтрымку сям'і. 

У снежні 2023 года дзяўчыну затрымалі на заказе. Пры вобшуку, паводле СК, у школьніцы аператыўнікі выявілі мефедрон масай 0,10 грама.

Па выніках расследавання дзеянні хлопца кваліфікаваны па ч. 2 арт. 171 (арганізацыя і выкарыстанне для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняга) і па ч. 2 арт. 171-1 (уцягванне ў занятак прастытуцыяй, учыненае паўторна) Крымінальнага кодэкса. 

Каментары13

  • Типок Вагнерок
    02.05.2024
    Давайте ее к нам на СВО! Всего научим, моральный облик исправим.
  • ДСП
    02.05.2024
    19-гадовы сэкс-бізнэсмэн добра прысядзе. Не так капітальна, як пры дыктатуры даюць за "палітыку", але прысядзе.
  • кісё
    02.05.2024
    як утойвае старэйшага брата колі разумова непаўнавартаснага
    а дачок пазашлюбных увогуле не прызнае

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць