У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?

 З кожным днём сярод дзяцей і падлеткаў набірае абароты рух «квадробераў». Сутнасць яго ў тым, што хлопчыкі і дзяўчынкі надзяюць маскі жывёл і капіруюць іх звычкі: скачуць, гыркаюць, высоўваюць язык і да т. п. Мяркуючы па роліках з сацсетак, «трэнд» дайшоў і да Беларусі: ролік з Брэста сабраў больш за 1,5 мільёна праглядаў, заўважыў Telegraf.news.

11.06.2024 / 20:36

Фота ілюстрацыйнае

Квадробіка (ад лац. quattuor — «чатыры» і англ. aerobics — «аэробіка») — гэта неафіцыйны від спорту, у якім як дзеці, так і дарослыя перамяшчаюцца на карачках, імітуючы рухі жывёл. Падчас заняткаў прынята выкарыстоўваць маскі і накладныя хвасты ўласнай вытворчасці.

З аднаго боку, гэта няпростая акрабатыка, падобная да рухаў паркуршчыкаў, з другога — дзіўнае захапленне, якое можа перарасці ў неадэкватныя паводзіны. Тым не менш, часцей за ўсё квадроберы — гэта дзеці і падлеткі 7-14 гадоў, для якіх гэта хутчэй гульня, чым спартыўнае спаборніцтва.

На прасторах сацсетак раз-пораз з'яўляюцца шматлікія відэа з гэтым захапленнем. Напрыклад, адно з іх знялі відавочцы з Брэста: на кадрах відаць, як дзве дзяўчынкі ў масках скачуць каля праезнай часткі.

@masshiksv ахерела от возможностей #брест #популярное #fypシ #переписка #нетслов #эмоции #да #машиксв #траликчума ♬ оригинальный звук - фигов меломан

Мяркуючы з каментароў, беларусы новы трэнд не ацанілі. Так, многія пісалі, што ў іх «ад аднаго погляду на гэта падае IQ», а іншыя, наадварот, не бачылі ў гэтым нічога страшнага, бо «гэта ж дзеці».

«Хутчэй бы яны выраслі і лавілі дзікі сорам з гэтага этапу ў іх жыцці», — напісала пад ролікам адна з карыстальніц тыктоку. Іншая дапоўніла: «Мільёны гадоў эвалюцыі кату пад хвост».

«А калі машына саб'е, то каго выклікаць? Доктара ці ветэрынара?» — задала рытарычнае пытанне са здзекам яшчэ адна падпісчыца.

«А яны нешта дрэннае робяць? Усе дзеці гуляюць у жывёл, «дочкі-маці» і г. д. Гэта нармальна», — выказала альтэрнатыўны пункт гледжання іншая карыстальніца тыктоку.

«Галоўнае, каб нікому не навязваліся. А ўвогуле лічу, на гэтым этапе жыцця яны развіваюць сваю фантазію і вывучаюць магчымасці цела, выдатна ж!» — стаў на абарону новага кірунку хтосьці з мужчын у каментарах.

У сваю чаргу, дзіцячы псіхіятр Антаніна Перакростава адзначыла, што ў такія гульні, як правіла, уключаюцца дзеці, якім не хапае ўвагі і падтрымкі з боку бацькоў. Звычайна ў іх назіраюцца праблемы з аднагодкамі, таму хлопцы аб'ядноўваюцца ў «зграі», каб адчуць бяспеку, значнасць, крутасць.

Аднак, са слоў лекара, калі гэта не пераходзіць межы, нічога страшнага ў такіх гульнях няма.

«Пабегаць у масцы ў парку дзіцяці да дзевяці гадоў — цалкам нармальна, але праводзіць у масках жывёл вольны час дзецям старэйшага ўзросту, аб'ядноўваючыся ў групу, — ужо дэвіяцыя. Добра, калі дзіця пагуляе месяц-два і пераключыцца само або з бацькамі на больш карысныя развіваючыя заняткі», — падкрэсліла псіхолаг.

Таксама яна дадала: калі захапленне робіцца навязлівым, бацькі павінны звярнуць увагу, ці ёсць у дзіцяці магчымасць выказаць сябе ў творчасці, палепшыць поспехі ў вучобе, а таксама абмеркаваць з дзіцячым псіхолагам ментальны стан свайго дзіцяці.

@nashaniva Пасля прыватных школ і садкоў узяліся і за лагеры? #беларусь #детскийлагерь #нашаніва #беларускаямова #беларусьновости ♬ Last Hope - Steve Ralph

«Газоны чыстыя, брэх не раздражняе». У Мінску выгульвалі сабаку-робата

«Капец. Стыдоба!» Тыкток парвала відэа жанчын каля кававага аўтамата ў Баранавічах

Выконвае каманды і любіць «прычоскі». Пад Магілёвам жыве ягня, якое лічыць сябе сабакам

Дзіцячы лагер на Лідчыне закрылі з-за надпісаў па-англійску і сцяжка Германіі 

Nashaniva.com