Амаль 190 турыстаў з Германіі аказаліся зачыненымі ў салоне самалёта, тэмпература ў якім перавысіла +50°С
Рэйс з турэцкай Анталіі ў Мюнстэр выконвала авіякампанія Mavi Gök Airlines. 189 пасажыраў фактычна аказаліся ў пастцы, калі ў самалёта Boeing 737-800 яшчэ да ўзлёту адмовіў кандыцыянер. Інцыдэнт адбыўся 6 чэрвеня, аднак вядома пра яго стала толькі зараз, піша Bild.
12.06.2024 / 12:58
Bild
«Калі мы падняліся на борт, дык адразу заўважылі, што ў самалёце горача. Кандыцыянер зламаўся, а самалёт амаль гадзіну прастаяў на спякоце. Тэрмометр падняўся да шакуючых 52 градусаў», — распавёў адзін з пасажыраў Дамінік Янсен.
Паводле яго слоў, найцяжэй у салоне было маленькім дзецям. Жонка Янсена Нэнсі стала абмахваць сваё дзіця веерам, аднак гэта не дапамагала.
«Дзеці станавіліся ўсё гучней і гучней, усе плакалі. Сітуацыя была вельмі небяспечнай. Усе да смерці баяліся за сваіх дзяцей, усіх ахапіла паніка», — дадала Нэнсі.
Адзін з пасажыраў — турэцкамоўны доктар — звярнуўся да экіпажа са словамі аб тым, што дзецям пагражае рэальная небяспека, калі кандыцыянер не запрацуе. Пілот усё роўна выехаў на ўзлётна-пасадачную паласу, аднак пасля гэтага вырашыў развярнуцца і вярнуўся ў тэрмінал аэрапорта.
«Авіякампанія не прапанавала нам ніякай дапамогі. Ніякай ежы ці вады, наогул нічога», — паведаміла Нэнсі Янсэн.
У выніку пасажыры змаглі вылецець толькі праз чатыры гадзіны.
Знайшлі зніклы самалёт віцэ-прэзідэнта Малаві. Усе пасажыры загінулі
Град разбіў лабавое шкло і знёс насавую частку самалёта, які ляцеў у Вену — пілоты садзіліся ўсляпую
У «танкалёта» Belavia трэснула шкло проста ў палёце