Арменія выйдзе з АДКБ
Пра намер Арменіі выйсці з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян. Такую заяву ён зрабіў на сустрэчы з дэпутатамі нацыянальнага парламента, паведамляюць армянскія СМІ.
12.06.2024 / 16:13
Нікол Пашынян. Фота: Johanna Geron, Pool Photo via AP
Канкрэтных тэрмінаў армянскі прэм'ер не назваў, адзначыў толькі, што гэта адбудзецца тады, калі ўлады Арменіі палічаць патрэбным.
Раней Пашынян заяўляў, што нейкія дзве краіны з арганізацыі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны ў Нагорным Карабаху супраць Арменіі, але не назваў іх. Відавочна, аднак, што меліся на ўвазе Расія і Беларусь.
У Ерэване пратэстоўцы разбілі намётавы лагер перад парламентам
У Арменіі прыпынілі вяшчанне расійскага Першага канала
Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану