У МЗС Арменіі сказалі, што Пашыняна не так зразумелі

Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян заявіў, што прэм'ер-міністр Нікол Пашынян не казаў, што ягоная краіна выйдзе з АДКБ. Паводле слоў міністра, Пашынян сказаў толькі, што армянскія ўлады самі вырашаць, калі ім выйсці з арганізацыі.

12.06.2024 / 18:07

Нікол Пашынян. Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

«Пасяджэнне запісваецца, можна праверыць, хто што сказаў. Прэм'ер-міністр Арменіі не сказаў, што мы выходзім з АДКБ, прэм'ер-міністр Арменіі сказаў, што мы вырашым, калі выйсці, але назад не вернемся», — сказаў Мірзаян.

На сённяшнім пасяджэнні Пашынян на прапанову аднаго з дэпутатаў, што Арменія мусіць пакінуць АДКБ, сказаў літаральна наступнае:

«Мы выйдзем, вы мяне гэтым палохаеце? У нас усё добра, мы вырашым, калі выйдзем. Як вы думаеце, які наступны крок, ці можам мы вярнуцца назад? Не турбуйцеся».

@nashaniva Новы міжнародны скандал #лукашенко #армения #одкб #беларусь #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Арменія выйдзе з АДКБ

У Ерэване пратэстоўцы разбілі намётавы лагер перад парламентам

У Арменіі прыпынілі вяшчанне расійскага Першага канала

Nashaniva.com