У Магілёве раскрылі забойства 24-гадовай даўніны. Фігурантам пагражае смяротнае пакаранне

У чэрвені 2000 года ў цэнтральнай частцы Магілёва знайшлі цела дзяўчыны без адзення і з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

13.06.2024 / 16:25

28-гадовая жыхарка Магілёва ноччу вярталася ад сяброўкі, але дадому не дабралася. Тады была заведзеная крымінальная справа аб забойстве з асаблівай жорсткасцю, аднак па гарачых слядах раскрыць яго не ўдалося.

Праз 24 гады міліцыя, як паведамляецца, сумесна са следчымі і экспертамі ўстанавіла падазраваных.

Як сцвярджаюць сілавікі, у тую злашчасную ноч на дзяўчыну напалі двое мужчын — тады ім было па 22 і 25 гадоў. Яны абрабавалі яе, згвалтавалі, моцна збілі, а пасля сышлі з месца злачынства.

Аператыўныя мерапрыемствы і следчыя дзеянні працягваюцца, праводзіцца шэраг экспертыз для ўстанаўлення ўсіх абставін таго, што адбылося.

Фігурантам пагражае 25 гадоў калоніі або смяротнае пакаранне.

На Віцебшчыне раскрылі забойства, якое адбылося 25 год таму

Следчы камітэт нарэшце раскрыў забойства 25-гадовай даўніны. Вось толькі караць ужо няма каго

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

У Шчучыне раскрылі забойства 24-гадовай даўніны

Раскрылі забойства касіркі мінскага абменніка 14-гадовай даўніны

Nashaniva.com