Грамадства22

У Шчучыне раскрылі забойства 24-гадовай даўніны

24 гады таму, летам 2000 года, на дарозе паміж Домам гандлю і касцёлам у Шчучыне быў знойдзены труп мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Расследаванне ні да чаго не прывяло, і здавалася, што вінаваты так і не будзе знойдзены ды пакараны. Але на дапамогу прыйшлі новыя тэхналогіі, піша раённая газета «Дзянніца». 

Падазраваны ў следства быў і чвэрць стагоддзя таму, і сляды на месцы злачынства ён пакінуў. Але даказаць ягоную датычнасць да забойства даступныя ў той час тэхніка-крыміналістычныя сродкі не дазволілі, таму ад гэтага чалавека мусілі адступіцца. Але з поля гледжання яго не выпускалі.

«За падазраваным увесь гэты час вёўся кантроль, — расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Іван Раманоўскі. — У 2023 годзе зламыснік — жыхар горада Шчучына — здзейсніў замах на забойства мужчыны, з якім ён сумесна распіваў спіртныя напоі. А паколькі раней быў выяўлены і канфіскаваны генетычны адбітак з адзення забітага ў 2000-м, гэты след вырашылі супаставіць з ДНК падазраванага. І сляды супалі».

Падобная генетычная ідэнтыфікацыя стала даступнай для сілавікоў у Беларусі не так даўно, у 2000 годзе такой тэхналогіі яшчэ не было. Акрамя таго, міліцыя яшчэ раз правяла працу сваякоў і знаёмых забітага, зноўку апытала сведак. У выніку фігурант цалкам прызнаў сваю віну па злачынстве 24-гадовай даўніны. У канцы снежня крымінальная справа перададзена ў суд.

Вядома, што арыштаваны мужчына неаднаразова судзімы, нідзе не працуе. Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • даведка
    27.01.2024
    Много букв и патетики, но мало конкретики, а именно — убийство сына сколь вельможного человека, совершённое в самом центре районного города в сотне метров от местных отделов МВД и КГБ, не могли раскрыть четверть века доблестные стражи правопорядка из районного, областного и центрального аппаратов уголовного розыска белорусского МВД?! В течение которых подозреваемый (особо опасный рецидивист) якобы постоянно находился под неусыпным наблюдением доблестных сотрудников белорусской милиции, в результате которого тот умудрился совершить покушение на очередное убийство, и только благодаря полученным образцам и судебным экспертам из смежного ведомства менты соизволили приписать себе раскрытие забытого убийства члена семьи представителя власти.
  • 0101
    27.01.2024
    Геніальна! Мянты самі , без падказкі лу, дагадаліся супамтавіць узоры ДНК.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі дваранскую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»6

«Яна любіла жыццё». Памерла ўкраінская праваабаронца, якая дапамагала беларусам

Археолагі раскрылі магутны падмурак заходняй сцяны полацкай Сафіі3

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС3

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць