Пратэзы з Швейцарыі і Індыі, лекі з Бангладэш. Міністр здароўя расказаў, як сфера жыве ва ўмовах санкцый

Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў расказаў, медыцынскую прадукцыю якіх краін цяпер закупляюць узамен амерыканскіх і еўрасаюзаўскіх.

14.06.2024 / 11:27

«Для аперацый па эндапратэзаванні буйных суставаў замест эндапратэзаў з Германіі і ЗША арганізавалі пастаўкі са Швейцарыі, Венгрыі і Індыі. Акрамя таго, Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік» летась асвоіў вытворчасць эндапратэзаў каленных і тазасцегнавых суставаў. Ужо закуплена 600 камплектаў.

Для скарачэння тэрмінаў рамонту высокатэхналагічнага абсталявання прыняты меры па дыверсіфікацыі паставак запчастак з Кітая, Расіі, Ірана і Турцыі, — патлумачыў Аляксандр Хаджаеў. —

Што тычыцца лекавых сродкаў, некаторыя замежныя вытворцы і пастаўшчыкі альбо цалкам спынілі імпарт прэпаратаў у нашу краіну, альбо праз лагістычныя і іншыя праблемы не змаглі выконваць заключаныя кантракты. Аднак мы замянілі іх аналагамі іншых вытворцаў з Арменіі, Расіі, Індыі, Бангладэш.

Увядзенне санкцый ускладніла працу айчынных вытворцаў праз цяжкасці ў закупках і пастаўках фармацэўтычных субстанцый, дапаможных рэчываў. Гэтыя лекі замянілі аналагамі з Расіі і Кітая».

Мінздароўя хоча зраўнаваць у цэнах дзяржустановы і прыватныя медцэнтры

«Да 10 тысяч рублёў. Прэзідэнцкі заробак». Лукашэнка расказаў, колькі зарабляюць медыкі

«Хаджаеў забраў трубку ў Жарко і сказаў, што рабіць з Някляевым». Як увайшоў у гісторыю бацька міністра здароўя

Новы міністр здароўя Хаджаеў — патолагаанатам па першай спецыяльнасці

Nashaniva.com