БЕЛ Ł РУС

Літаратура

Другі том «Іліяды» Гамера выйшаў з друку

14.06.2024 / 12:54

Nashaniva.com

Выдавецтва «Энцыклапедыкс» следам за першым надрукавала другі том «Іліяды» Гамера, які ўключае яшчэ 12 песень старажытнай гераічнай паэмы. Гэта працяг выдання перакладу са старагрэцкай мовы, які здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі, піша bellit.info.

«Іліяда» — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы 13 і 12 ст. да н.э.

Навінку можна купіць у Мінску ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Час працы з пн-пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, нд з 11 да 16.

Таксама неўзабаве «Іліяда» стане даступнай для пакупкі праз сайт kniger.by.

Чытайце таксама:

Прэмія Гедройця распачынае новы сезон

Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop

«Ці помніш ты». Гэтая кніга можа пераадкрыць для вас беларускі свет

У Нацыянальнай бібліятэцы ідзе выстава старадрукаў Дома Мамонічаў

Беларуска атрымала прэстыжную іспанскую прэмію за кнігу пра Чарнобыль

Каментары да артыкула