«Бацька мае рацыю!» Што за дзяўчына вядзе тыкток БТ?

Каб завабіць гледачоў, яна запісвала навіны ў лазні.

19.06.2024 / 21:01

Паліна Калачык у Барселоне. Фота з яе інстаграма

Паліне Калачык 22 гады. Яна мінчанка. Вучылася ў школе № 3 побач з мінскім мікрараёнам Грушаўка. Яшчэ ў школе цікавілася журналістыкай і хадзіла ў клуб маладых журналістаў «Равеснік».

Пасля паступіла на журфак, на спецыяльнасць «аўдыёвізуальная журналістыка». У 2022-м абараніла дыплом па тэме «Трэнды і перспектывы моладзевага тэлебачання». І трапіла па размеркаванні на БТ.

Відэа «Бацька мае рацыю!» на тыктоку БТ з цытатай Лукашэнкі пра «самых прыгожых беларускіх жанчын»

«Я здзівілася, калі ўбачыла яе ў тыктоку БТ. Паліна была даволі актыўнай ва ўніверсітэце і добра вучылася. Вельмі прыемная дзяўчына, заўсёды адгукалася на просьбы, была на пазітыве», — кажа дзяўчына, якая раней вучылася з ёй разам.

Упершыню Калачык з'явілася ў кадры яшчэ ва ўніверсітэце, у праграме «Пін_код» ад тэлеканала «Беларусь 2» (выпускі гэтай праграмы на ютубе збіраюць па пару дзясяткаў праглядаў). 

Паліна Калачык у эфіры перадачы «Пін_код» на «Беларусь 2». Чэрвень 2021 года

На размеркаванні Паліне даверылі весці тыкток. 

У «Навінах з душа ў душу» дзяўчына, седзячы ў лазні, расказвала пра сілавую нараду ў Лукашэнкі і Масленіцу. Палітыка яна ў сваіх роліках называе «бацькам».

Паліна Калачык і «навіны з душа ў душу». Скрыншот з тыктока БТ

Але агулам кантэнт, які стварае дзяўчына, хутчэй забаўляльны, чым палітычны.

У сацсетках Паліна паказвае свае вандроўкі. Нягледзячы на працу ў адным з галоўных інструментаў прапаганды, адпачывае яна ў «недружалюбных» краінах — у маі, напрыклад, ездзіла ў Італію і Іспанію.

Паліна Калачык у Іспаніі. Фота з яе інстаграма

Іслам, міліцыя, БТ і Лукашэнка: гісторыя поспеху Ксеніі Лебедзевай

Прапагандыстка Худалей, якая працавала на жаночых маршах, звольнілася з СТБ і шукае працу ў IT

Хто такі Андрэй Аляксандраў — прапагандыст АНТ, які стажыраваўся ў «Жоўтых злівах» і ездзіць на затрыманні 

Nashaniva.com